Знішчаны яшчэ адзін мурал Міці Післяка ў Мінску

citydog.io
3 хв.

На русском языке: Уничтожен еще один мурал Мити Писляка в Минске

У Мінску на вул. Чырвонаармейскай зафарбаваны мурал Міці Післяка Dama con lermellino («Дама з гарнастаем»). Гэта была апошняя праца мастака перад эміграцыяй у Амерыку, паведамляе выданне Citydog.

«Гэта было маё развітальнае паведамленне гораду з сімваламі тых, хто пакідаў Мінск разам са мной», – сказаў Післяк.

Па словах мастака, гэтая праца была зроблена без узгаднення з адміністрацыяй раёна, і, як ён сам адзначае, яму вельмі прыемна, што за амаль чатыры гады існавання ў Мінску камунальнікі яе не чапалі.

На пытанне, як Міця рэагуе на тое, што мурал усё ж такі затынкавалі, мастак адказвае, што вялікіх перажыванняў з гэтай нагоды няма.

— Калі знаходзішся ў іншай краіне, складана блізка ўспрымаць тое, што адбываецца ў іншай частцы планеты. Імкнуся думаць аб тым моманце, калі змагу вярнуцца ў Мінск і зрабіць што-небудзь яшчэ.

Знішчаны яшчэ адзін мурал Міці Післяка ў Мінску

У мінулым годзе ў Мінску зафарбавалі мурал Still Life (вул. Чыгуначная, 31/1), які мастак стварыў яшчэ ў 2017 годзе падчас фестывалю Vulica Brazil.

Папярэдні матэрыял
Новы Час: у пачатку чэрвеня на Акрэсціна памёр зняволены
Наступны матэрыял
Прыгожын ночыў у лагеры пад Асіповічамі?

Iншыя матэрыялы