Новы Час: у пачатку чэрвеня на Акрэсціна памёр зняволены

Новы час
3 хв.

На русском языке: Новы Час: в начале июня на Окрестина умер заключенный

Крыніцы выдання паведамляюць, што асноўная прычына смерці ва ўмовах утрымання ў ЦІП «палітычных» і «асаблівасцях аказання медыцынскай дапамогі там».

Паведамляюць, што гэта адбылося на пачатку чэрвеня. Чалавека, які памёр у ЦІП, звалі Андрэй Макарэвіч. Паводле інфармацыі крыніц выдання, спачатку ён быў затрыманы за дробны крадзеж, пазней у яго ў тэлефоне знайшлі нейкія рэпосты і перавялі ў камеру «для палітычных».

Вядома, што ў мужчыны была астма і ён меў патрэбу ў інгалятары, які яму не заўсёды выдавалі. У камеры быў скразняк, мужчыну рабілася горш. Паводле інфармацыі крыніц выдання, адной раніцай ён устаў, пайшоў мыць рукі і проста ўпаў каля ракавіны. Далей прыехала хуткая, але выратаваць чалавека не ўдалося.

Калі вам штосьці пра гэта вядома, просім перадаць інфармацыю праз вашых сяброў за мяжой у @motolko_bot.

Папярэдні матэрыял
Беларусы развітваюцца з Алесем Пушкіным
Наступны матэрыял
Знішчаны яшчэ адзін мурал Міці Післяка ў Мінску

Iншыя матэрыялы