In English:
Prisoner Dmitry Dudoit committed suicide in Mogilev
На русском языке:
Заключённый Дмитрий Дудойть совершил суицид в Могилёве
Ініцыятыва па падтрымцы палітычных зняволеных Dissidentby паведаміла, што сёння скончыў жыццё самагубствам асуджаны па палітычных матывах Дзмітрый Дудойць, які з 29 снежня 2021 года знаходзіўся ў Папраўчай Установе Адкрытага Тыпу № 43 у Магілёве.
Рэдакцыі motolko.help стала вядома, што сёння асуджаных вадзілі ў паліклініку, вяртаючыся Дзмітрый збег і саскочыў з маста са смяротным зыходам.
Акрамя таго, сёння раніцай выданне Магілёў.анлайн паведаміла, што на вул. Чалюскінцаў мужчына саскочыў з моста і разбіўся. Як нам стала вядома, гэтым чалавекам быў Дзмітрый, мост знаходзіцца побач з паліклінікай, куды вадзілі асуджаных.
Дзмітрый Дудайць быў асуджаны на 2 гады абмежавання волі па арт. 369 КК РБ (Знявага прадстаўніка ўлады). Яшчэ да выбараў 2020 года, Дзмітрый у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» з дапамогай ненарматыўнай лексікі ахарактарызаваў начальніка Ганцавіцкага РАУС Віталя Куляшова.