На русском языке:
Заключенный сбросился из окна колонии в Новосадах
Праваабаронцы з «Гомельскай Вясны» паведамілі, што 26 сакавіка ў ПК-14 у Навасадах выкінуўся з акна другога паверха адзін са зняволеных па палітычных матывах.
Праваабаронцы пішуць, што прычынай стала жорсткае абыходжанне са зняволенымі ў калоніі. Вядома, што мужчыну клічуць Іпатаў Уладзімір Уладзіміравіч, у дадзены момант ён знаходзіцца ў бальніцы Барысава. Паведамляецца, што ў мужчыны праблемы з хрыбетнікам і ён асуджаны па палітычным артыкуле.
У ВК-14 знаходзяцца 5 палітвязняў, сярод якіх Зміцер Дашкевіч.