На русском языке:
США может поставлять оружие по ленд-лизу не только Украине, но и правительствам других стран Восточной Европы, которые пострадали от вторжения РФ в Украину
Учора ўвечары, 28 красавіка, Кангрэс ЗША падтрымаў адкрыццё лэнд-лізу для Украіны. Характэрна, што ў акце S.3522 сказана, што прэзыдэнт ЗША ў 2022-23 гг. можа дазволіць пастаўляць узбраенні не толькі Украіне, але і «ўрадам усходнееўрапейскіх краін, якія пацярпелі ад уварвання Расійскай Федэрацыі ва Украіну, каб дапамагчы ўмацаваць абараназдольнасць гэтых краін і абараніць іх грамадзянскае насельніцтва ад магчымага ўварвання або працягваецца агрэсіі з боку ўзброеных сіл Расійскай Федэрацыі».
Акрамя таго, у працэсе абмеркавання законапраекта па запуску лэнд-лізу сустаршыня беларускага кокусу ў Кангрэсе ЗША Джо Уілсан заявіў, што Амерыка выказвае сваю падтрымку ў гэтай барацьбе не толькі Уладзіміру Зяленскаму, але і Святлане Ціханоўскай, якую Уілсан назваў законным прэзідэнтам Беларусі.