ЗША забаранілі экспарт у Беларусь, смартфонаў даражэй за $300, кавамашын, кандыцыянераў і яшчэ 273 розныя пазіцыі

PA / Scanpix
3 хв.

На русском языке: США запретили экспорт в Беларусь, смартфонов дороже $300, кофемашин, кондиционеров и ещё 273 различных позиций

ЗША пашырылі экспартныя абмежаванні на пастаўку ў Беларусь і РФ 276 розных тавараў.

ЗША забаранілі экспарт у Беларусь, смартфонаў даражэй за $300, кавамашын, кандыцыянераў і яшчэ 273 розныя пазіцыі

Сярод іншага пад забарону на экспарт патрапілі:

  • Вентылятары (насценныя, падлогавыя, для дахаў),
  • Кандыцыянеры даражэй $750 (оптам),
  • Халадзільнікі даражэйшыя за $750,
  • Посудамыйкі,
  • Электронныя шалі даражэй $100,
  • Мікрахвалёўкі,
  • Кавамашыны,
  • Тостары,
  • Смартфоны даражэйшыя за $300.

Абмежаванні распаўсюджваюцца на Расію і на Беларусь. Але адначасова з падзеннем абʼёмаў паставак у Расію і Беларусь заходні імпарт рэзка павялічыўся ў Турцыю, Арменію, Кыргызстан, Казахстан і краіны Цэнтральнай Азіі, паведамляе Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР). Гэта можа азначаць абыход санкцыяў.

Папярэдні матэрыял
Беларусы ў Еўропе, Азіі, Аўстраліі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы выйшлі на антываенныя акцыі 24 лютага (шмат фота)
Наступны матэрыял
Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі прадоўжаныя прынамсі да 6 сакавіка

Iншыя матэрыялы