Зварот Святланы Ціханоўскай да беларускіх вайскоўцаў

Скрыншот YouTube
4 хв.

На русском языке: Обращение Светланы Тихановской к беларусским военнослужащим

Святлана Ціханоўская выпусціла зварот да беларускіх вайскоўцаў у сувязі з паступаючай інфармацыяй аб магчымым уварванні войскаў Беларусі ва Украіну.

Ключавыя моманты са звароту:

1. Аляксандр Лукашэнка ўжо здрадзищ дзяржаве, аддаўшы тэрыторыю Беларусі для расійскай агрэсіі супраць Украіны. Гэтая агрэсія супярэчыць нацыянальным інтарэсам Беларусі і з’яўляецца злачынствам, а таксама наўпрост супярэчыць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Ён і ўсе службовыя асобы, якія садзейнічаюць агрэсіі, немінуча паўстануць перад судом і панясуць пакаранне за дзяржаўную здраду, а ў выпадку ўварвання ва Украіну — і за ваенныя злачынствы.

2. Уварванне беларускай арміі ва Украіну — гэта крок з незваротнымі наступствамі. Ён стане ганебнай плямай на адносінах з украінскім народам і яшчэ больш ізалюе беларусаў ад знешняга свету — аж да жалезнай заслоны, за якой Беларусь не будуць разглядаць як самастойную дзяржаву, а жыццё ў краіне прыйдзе да галечы.

3. Усе, хто аддасць загад аб уварванні войскаў Беларусі ва Украіну, незалежна ад пасады і воінскага звання, паўстануць перад трыбуналам.

4. Усе, хто выканае гэты заведама злачынны загад, будуць адказваць перад законам.

5. Ваеннаслужачыя і любыя службовыя асобы, якія адмовіліся выконваць злачынныя загады, вызваляюцца ад адказнасці за невыкананне такіх загадаў. Права не выконваць заведама злачынныя загады гарантаванае Законам. Зафіксаваць сваю нязгоду з загадам можна прамым дзеяннем — склаўшы зброю.

6. Ваеннаслужачыя, службовыя асобы і грамадзяне Беларусі, якія любымі даступнымі спосабамі прадухілілі выкананне злачынных загадаў, вызваляюцца ад адказнасці.

7. Ваеннаслужачыя, якія пакінулі поле бою або здаліся ў палон ва Украіне, вызваляюцца ад адказнасці.

Загад увесці войскі ва Украіну — гэта не толькі загад адправіць на верную смерць вайскоўцаў нашай краіны, але і загад усім нам, беларусам, адмовіцца ад незалежнасці і сваёй будучыні».

Глядзець відэа цалкам:

Папярэдні матэрыял
Пункт размяшчэння мігрантаў у «Брузгах» спыніў працу
Наступны матэрыял
Прыёрбанк уводзіць камісію за захоўванне валюты на рахунках юрыдычных асоб

Iншыя матэрыялы