Зяленскі: У гэтым годзе Пуцін будзе размяшчаць свае сілы ў Беларусі

4 хв.

На русском языке: Зеленский: В этом году Путин будет размещать свои силы в Беларуси

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Пуцін збіраецца ўцягнуць Беларусь у вайну. Па ягоных словах, наступнай мэтай Пуцін можа абраць Польшчу ці краіны Балтыі.

«Вы ўбачыце вясной, летам ці восенню ён будзе размяшчаць сілы на тэрыторыі Беларусі. І многія еўрапейцы, а можа і ЗША, будуць казаць, што гэта застрашванне, застрашванне Польшчы, застрашванне Літвы і іншых балтыйскіх нашых партнёраў. Ён будзе думаць, як уцягнуць іх, ён будзе правакаваць іх», — сказаў Зяленскі.

Адзначым, што, гаворачы аб размяшчэнні сіл УС РФ у Беларусі, прэзідэнт Украіны мог мець на ўвазе кантынгент, які прыбудзе з РФ у РБ у рамках расійска-беларускіх вучэнняў «Захад-2025».

Нагадаем, што раней камандуючы ВПС і войскамі СПА РБ А. Лук’яновіч заяўляў, што ў верасні 2025 г. у Беларусі пройдзе «сумеснае стратэгічнае вучэнне».

Папярэдні матэрыял
Мінімум 1 «шахед» ноччу 5 лютага заляцеў у Беларусь
Наступны матэрыял
Мінімум 1 «шахед» ноччу 7 лютага заляцеў у Беларусь

Iншыя матэрыялы