На русском языке:
Появились фото полевого лагеря под Осиповичами, в котором вероятно разместится ЧВК «Вагнер»
Фатаграфіі палявога лагера апублікаваў канал Популярная политика. Канал паведамляе, што гэтыя фота былі зроблены мясцовымі жыхарамі. На іх можна заўважыць намёты М-30, а ўсярэдзіне іх драўляныя нары і насцілы.
Нагадаем, пару дзён таму мы падлічвалі, што на спадарожнікавых здымках лагера ў в. Цэль пад Асіповічамі разбіта ≈298 намётаў. У кожнай можа размяшчацца па 30 чалавек. Улічваючы, што частка намётаў – для гаспадарчых патрэб, то можна сказаць, што лагер разбіты для ≈ 8000 чалавек.
Таксама адзначым, што фатаграфіі пацвярджаюць інфармацыю аб тым, што ў в. Цэль «будуюць нары і прыбіральні» і «ідзе збудаванне двухузроўневых нараў з дрэва», «збіраюць крамы і сталы» і «ўсталёўваюць намёты».