Лагер на ≈ 8 000 чалавек: пад Асіповічамі пабудаваны палявы лагер, дзе магчыма будзе ПВК «Вагнер»

BBC
3 хв.

На русском языке: Лагерь на ≈ 8 000 человек: под Осиповичами построен полевой лагерь, где возможно будет ЧВК «Вагнер»

Выданне BBC Verify атрымала апошнія спадарожнікавыя здымкі тэрыторыі былой ВЧ №61732 у в. Цэль (Асіповіцкі р-н, Магілёўская вобл.) за 30 чэрвеня 2023 г.

На іх выразна бачна, што будаўніцтва палявога лагера завершана. Нам удалося падлічыць, што на фота ≈298 намётаў. Бачна, што гэта намёты М-30, у якіх у сярэднім можа размяшчацца па 30 чалавек. Такім чынам абсталяваныя месцы для 8940 чалавек, варта разумець, што не ўсе намёты зʼяўляюцца жылымі. Там павінны прысутнічаць таксама месцы для гаспадарчых патрэб: прыбіральні, душавыя, сталовыя і г.д.

Лагер на ≈ 8 000 чалавек: пад Асіповічамі пабудаваны палявы лагер, дзе магчыма будзе ПВК «Вагнер»

Такім чынам, можна з упэўненасцю сказаць, што лагер разбіты для ≈ 8 000 чалавек. Гэтыя лічбы супадаюць з агучанымі раней расейскім выданьнем Вёрстка.

Акрамя таго, на здымку можна заўважыць таксама абсталяваныя ўмацаванні ў паўночнай частцы былой ВЧ. Пры гэтым якой-небудзь будаўнічай ці ваеннай тэхнікі на здымку не заўважна.

Нагадваем, што калі вам штосьці вядома пра палявы лагер пад Асіповічамі ці вы заўважалі падазроную актыўнасць у апошнія дні, то перадавайце дадзеныя праз вашых сяброў за мяжой у @HajunBYbot або праз форму для сувязі на сайце.

Калі вам штосьці вядома пра палявы лагер пад Асіповічамі ці вы заўважалі падазроную актыўнасць у апошнія дні – напішыце нам, калі ласка

Гэтае поле абавязкова для запаўнення
Папярэдні матэрыял
Дывізіён ЗРК С-400 заступіў на баявое дзяжурства ў Беларусі
Наступны матэрыял
Борт Яўгена Прыгожына зноў прыляцеў у Беларусь

Iншыя матэрыялы