На русском языке:
Появились спутниковые снимки «Линии Хренина» под Гомелем
Нядаўна мы распавялі, што пад Гомелем, на трасе М8, за 20 км. ад мяжы з Украінай, з’явілася лінія супрацьтанкавых умацаванняў – «Зубы цмока», якую ўжо празвалі «Лінія Хрэніна».
Сёння ж выданне «Радыё Свабода» апублікавала свежыя спадарожнікавыя здымкі «Лініі Хрэніна», зробленыя кампаніяй Planet Labs 25 мая.
Зыходзячы са здымкаў становіцца зразумела, што даўжыня лініі супрацьтанкавых умацаванняў «зубоў цмока» каля в. Калініна складае каля 2 км. (400 м. – заходняя частка, 1600 м. – усходняя).
Паўночней, бліжэй да вёскі, можна заўважыць фартыфікацыйныя ўзбраенні – акопы і равы. Дарэчы, 26 траўня кіраўнік МА РБ Хрэнін наведаў гэтую абарончую мяжу і, па ўсёй бачнасці, «Лінія Хрэніна» была створана менавіта пад вучэнні тэраабароны ў Гомелі і Гомельскім раёне.
Як пісаў «Флагшток», у задуме вучэнняў тэрытарыяльнай абароны гэтае месца называецца як «умацаваны раён».