Меркаванне. Беларускі фармацэўт пра перабоі з пастаўкамі беларускіх лекаў у аптэкі

Canva
Эксклюзіў
8 хв.

In English: Opinion. Belarusian pharmacist about disruptions in the supply of Belarusian medicines to pharmacies
На русском языке: Мнение. Беларусский фармацевт о перебоях с поставками беларусских лекарств в аптеки

Адзін з беларускіх фармацэўтаў расказаў рэдакцыі motolko.help пра бягучую сітуацыю з наяўнасцю лекавых сродкаў у аптэках Беларусі. З якімі з лекаў часцей за ўсё бываюць збоі ў пастаўках і чаму ўжо амаль паўгода беларускія лекі паступаюць у аптэкі з тэрмінам прыдатнасці да 2023 года. Публікуем меркаванне без зменаў.

Беларускія аптэкі рэгулярна атрымліваюць лісты ад заводаў вытворцаў пра часовае спыненне вытворчасці і паставак розных беларускіх лекавых сродкаў. Часцей за ўсё перабоі назіраюцца з такімі лекамі як:

  • Пірацэтам,
  • Параскафен,
  • Леватыраксін,
  • Мельдоній у капсулах
  • Валяр’яна экстракт 20мг (яе называюць жоўтая),
  • Валяр’яна-белмед 200мг (карычневая),
  • Фурацылін,
  • Натрыю хларыд 9%,
  • Ёд,
  • Стрэптацыд парашок.

Аднак перабоі, вядома ж, не толькі з беларускімі прэпаратамі, але і з імпартнымі. Так былі праблемы з пастаўкамі Эўтырокса і L-Ціраксіну. Гэтыя прэпараты людзям трэба прымаць штодня і, вядома, людзі злуюцца і на працаўніка аптэкі, і на лекара, што выпісвае тое, чаго няма ў наяўнасці і нельга набыць, некаторыя злуюцца на «дзікі і нядобры захад, што абклаў нас санкцыямі», гэта значыць вінавацяць следства, а не саму прычыну ўсяго, што адбываецца.

Многія, не разумеючы ўсёй складанасці сітуацыі, і верачы таму, што ім гавораць па ТБ, спадзяюцца, што мы свайго наробім і што Расія нас не кіне, прывязуць адтуль. Аднак пытанне: Як наша краіна і тая ж РФ наробім, калі лекавая сыравіна — гэта ўсё імпарт? Ужо ёсць фірмы, якія пакуль паставілі супрацу на паўзу. І мы разумеем — гэта толькі пачатак. А што будзе далей? Добрага чакаць не даводзіцца, пры гэтым Міністэрства аховы здароўя зноў карае «вінаватыя» аптэчныя сеткі, правяраючы цэнаўтварэнне. Пры вострым дэфіцыце і адсутнасці некаторых лекавых сродкаў правяраюць яшчэ і абавязковы пералік лекаў — гэта абсурд поўны.

І яшчэ адзін важны момант: У айчынных лекаў тэрмін прыдатнасці да +- 2023 года. Мы ўжо працяглы час атрымліваем беларускія лекі са складскіх запасаў, а не новыя. Напрыклад, у 2021 годзе мы атрымлівалі лекі з тэрмінам да 2023 года, і ў 2022 годзе таксама атрымліваем да 2023 года. Мяркуючы па ўсім, новых лекаў няма ці не завозяць, бо, калі б яны былі, то тэрмін быў, як мінімум да 2024-2025 года.

Што будзе далей, калі скончацца складскія запасы гатовай прадукцыі і сыравіны для вытворчасці, калі сітуацыя не зменіцца? Нічога добрага сапраўды чакаць не даводзіцца.

Калі вы можаце расказаць, як санкцыі і бягучая абстаноўка закранула менавіта вашу сферу дзейнасці, ваша прадпрыемства — пішыце ў @motolko_bot.

In English: Opinion. Belarusian pharmacist about disruptions in the supply of Belarusian medicines to pharmacies
На русском языке: Мнение. Беларусский фармацевт о перебоях с поставками беларусских лекарств в аптеки

Папярэдні матэрыял
Меркаванне. «Рабочы рух» пра абстаноўку на прадпрыемствах Беларусі
Наступны матэрыял
Меркаванне. Сяргей Навумчык пра чорны дзень Лукашэнкі

Iншыя матэрыялы