На русском языке:
Мнение. «Белорусский порядок» о латентном вторжении беларусских войск на территорию Украины
Тэлеграм-канал «Беларускі парадак» апублікаваў пост пра латэнтнае ўварванне беларускіх войскаў на тэрыторыю Украіны. Прыводны пост без зменаў.
Учорашняя незразумелая інфармацыйная аперацыя з «бамбардзіроўкай Копані» з неіснуючага аэрадрома ў Дуброўцы шакавала многіх. Бо тэма патэнцыйнага ўдзелу Беларусі ва ўварванні ва Украіну застаецца на парадку дня. З аднаго боку, яе педаліруюць украінцы з цалкам відавочных асцярог, з іншага боку, адпрацоўваюць прапагандоны ў стылі «ха-ха, шумеры зноў схлусілі, #мы_на_месцы, там і застанемся».
Таму паспрабую абмаляваць, што Лука можа зрабіць насамрэч. Як бы ні было складана прагназаваць дзеянні е*анутых.
Для пачатку крыху бэка. Тэма з вызваленнем Украіны прадзімала ў прапагандыстаў яшчэ летась. Вось прыклад. Гэта ж сустракалася і ў іншых аўтараў у той ці іншай форме. Г.зн. маральную падрыхтоўку сваёй аўдыторыі пачалі яшчэ з перыяду першай эскалацыі вясны-лета 2021-га.
Калі казаць пра бягучую сітуацыю, то ёсць дастаткова прыкмет, што войскі Лукі былі гатовыя пайсці следам за расійскімі сіламі ўварвання неўзабаве пасля «рэферэндуму». Можна ўзгадаць і яго бравурныя заявы ў лютым «возьмем Кіеў за тры-чатыры дні» і высмейванне амерыканскай разведкі. Плюс інфармацыя аб рэальным варушняку ў ваенных часцях. Але выгляд падпаленых танкавых калон астудзіў запал вусатага генералісімуса і нейкі час ён нават паспрабаваў пагуляць у міратворца і пасярэдніка (27-28 лютага). Потым стала зразумела, што тэма міратворца не выгарае, пачалі праганяць пра «мы на месцы» і верашчаць пра тое, як іх спрабуюць зацягнуць на бойню.
Затым давядзецца пагрузіцца ў псіхааналіз слоў вар’ята. 10 сакавіка на паседжанні з Міністэрствам абароны ён распінаўся пра нейкія атрады наймітаў, якія ідуць уздоўж беларускай мяжы ў напрамку АЭС. Спачатку я спісаў гэта на тое, што яму даклалі аб фармаваннях беларускіх добраахвотнікаў і гэта прымусіла яго занервавацца. Але 11 сакавіка на сустрэчы з пыняй, ён праганяў гэтую ж тэму, падмацаваную мапамі і заявамі.
Паралельна з гэтым пайшла работа па электразабеспячэнні акупаванай ЧАЭС — была адноўлена лінія электраперадач і пададзена напружанне. Ёсць інфармацыя, што туды збіраюцца накіраваць групу беларускіх інжынераў для абслугоўвання аб’ектаў замест палонных украінцаў.
Некалькі дзён таму, 7 сакавіка, выйшла відэа расійскамірскага дзеяча Пятра Шапко. Ён паплечнік фашыста Карпянкова, займаецца патрыятычным выхаваннем, круціцца сярод вайскоўцаў і спецназа. Гэта значыць зрэз меркаванняў, настрояў і чаканняў у яго сапраўды ёсць. І там было сказана прыблізна наступнае:
«Інфармацыйная атака па ўцягванні Беларусі ў канфлікт можа перайсці ў нейкія дзеянні. Я не выключаю, што могуць адбывацца фізічныя акты, працаваць дыверсійныя атрады, падполле. І калі гэта пачне адбывацца, я на месцы нашага прэзідэнта ўвёў бы абмежаваны кантынгент на тэрыторыю Украіны, каб вырашыць пытанні там, на месцы. Гэта было б лагічна. Там не павінны быць падраздзяленні, дзе служаць салдаты тэрміновай службы. Гэта павінны быць спецпадраздзяленні. Неабходна стварыць буферную зону ўздоўж украінскай мяжы на тэрыторыі Украіны, дзе зараз не гарантуецца бяспека нашых межаў, не працуюць паўнавартасна ўкраінскія памежнікі, дзе зона хаосу».
У прынцыпе, усё сказанае ўкладваецца ў адзіную карцінку. На паўнавартаснае ўварванне войска рэжыму не здольнае — там не так шмат баяздольных частак, і тыя патрэбныя на выпадак хваляванняў унутры краіны. Нашы УС вучылі на прыгнечанне НВФ (чытай, партызан), зачыстку мясцовасці і таму падобнае. Прарываць абарону добра абсталяванага суперніка, мякка кажучы, яны не гатовыя. Ды і Луку таксама будзе непрыемна, калі яго непераможная на паперы войска панясе першыя страты, сутыкнуўшыся з рэальнасцю, бо гэта не ахоўваць пусты стэп у Казахстане. Таму ў поўнамаштабнае ўварванне я не веру.
А вось баязлівы заход на паўшышачкі пад маркай высакароднай місіі — абароны ЧАЭС і мяжы ад дыверсантаў — у духу дзеянняў гэтага рэжыму. Не скажу, што ад усведамлення гэтага стане моцна лягчэй — сам факт уварвання з тэрыторыі Беларусі ўжо жахлівы. Але дапаможа прасцей пераносіць непрыемную будучыню, якой бы яна не была.