Меркаванне. «Беларускі парадак» пра пагрозу сістэме

хв.

Тэлеграм-канал «Беларускі парадак» апублікаваў меркаванне пра пагрозу сістэме. Прыводзім іх словы без зменаў.

Вельмі цікавая тэндэнцыя складваецца ў апошнія дні. Аперацыя «Жара», якую праводзяць «Кіберпартызаны», гэта не проста чарговы ўзлом і выхад чуллівай інфармацыі. Гэтая гісторыя мае куды больш глыбокія наступствы,

Сістэма Лукашэнкі трымаецца на страху і кампрамаце. Наверх прабіваюцца ў асноўным тыя, у каго ёсць якія-небудзь грашкі. Чым больш грашкоў, тым больш верагоднасць, што чалавек на высокай пасадзе будзе кіруемы і захавае лаяльнасць. Не з асабістай адданасці, ідэйнай, або чагосьці яшчэ, а проста з пачуцця страху.

Такі адмоўны адбор прывёў да пабудовы іерархіі прыніжэння, дзе кожны ўзровень запалохвае ніжэйстаячы. Такі падыход прайграваецца ў большасці дзяржаўных структур, ад сілавікоў да сістэмы адукацыі. Рэдкія ведамствы і рэдкія начальнікі могуць дазволіць сабе разарваць заганнае кола. Астатнія скаваныя страхам перад магчымай адказнасцю.

Такім чынам, наяўнасць кампрамату і пагроза яго раскрыцця або выкарыстання ёсць асноўны кіраўнічы інструмент гэтай улады. Манаполія на гэты кампрамат — тыя самыя веды, што спараджаюць сілу.

І тут адбываецца ўзлом аўтаматызаванай сістэмы «Пашпарт» з закрытай яго часткай (усё вышэйшае кіраўніцтва, спецслужбісты, левыя пашпарты, члены сем’яў і г.д), базы ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС, зваротаў у міліцыю, і многае-многае іншае. Гэта ўсё моцна падрывае манаполію дзяржавы ў такой важнай сферы.

Натуральна, наступствы праявяцца не адразу. Тыя, хто трымаўся ўнутры сістэмы на страху, выконваў указанні пад пагрозай ціску, могуць адчуць сябе свабоднымі ад абязальніцтваў. Або што іх верны дах наверсе пачаў падцякаць. І трымаць адказ усё ж давядзецца.

Ахвяры і іх блізкія даведаюцца імёны катаў і стукачоў.

Бо ўзлом сістэмы відэаназірання Акрэсціна – гэта не першая ластаўка. У тэорыі, ўсёй сабранай інфармацыі хутка стане дастаткова, каб вызначыць, хто і што тварыў цягам жніўня-восені. А магчыма, і перыяду зімова-летніх рэпрэсій.

Такія правалы – прыкмета крызісу ўсёй сістэмы. Калі яна не можа выконваць узятыя на сябе абязальніцтвы ў самых адчувальных момантах (абарона вярхоў і верных выканаўцаў), то што казаць пра астатніх? І гэта не wishful thinking, прыкладаў якога хапае ў тг-асяроддзі. А сухія факты, якія могуць згуляць нам на руку. Пытанне толькі ў тым, хто і як зможа распарадзіцца атрыманымі дадзенымі.

Папярэдні матэрыял
Меркаванне. Яўген Буры: беларуская эканоміка ў стане стагфляцыі
Наступны матэрыял
Меркаванне. «Беларускі парадак» пра расійскіх кансультантаў

Iншыя матэрыялы