In English:
Opinion. «Mythology of Belarus» on security forces-chess players and the championship of 2020
На русском языке:
Мнение. «Мифология Беларуси» о силовиках-шахматистах и чемпионате 2020 года
Тэлеграм-канал «Міфалогія Беларусі» апублікаваў пост, дзе гаворыцца пра новага старшыню Беларускай федэрацыі шахмат. Прыводзім меркаванне без зменаў.
Мілітарысцкія тэндэнцыі ў дзяржкіраванні дабраліся і да шахмат: новым старшынёй Беларускай федэрацыі шахмат прызначаны начальнік аддзела кадраў кампаніі «Белавія» Сяргей Сычук. Калісьці ён узначальваў другі аддзел упраўлення асабістай аховы службы бяспекі Лукашэнкі, і яго ўказам яшчэ ў 2005 годзе быў удастоены звання палкоўніка.
Выдатны выбар, усяго пара-тройка пытанняў:
- Якое шахматнае званне ці разрад у спадара Сычука?
- Ці сочыць спадар Сычук з чэмпіянатам свету па шахматах, які праходзіць у гэтыя дні, і як ацэньвае ладзейны эндшпіль у другой гульні Карлсэ на і Няпомняшчага?
Цікавы факт: апошні шахматны турнір, у якім браў удзел спадар Сычук, адбыўся ў жніўні 2020 года і называўся «Выбары прэзідэнта Беларусі».
Там ён узначальваў адну з адабраных адміністрацыяй Цэнтральнага раёна Мінска каманд, а менавіта выбарчую камісію №33 (размяшчалася ў гімназіі №50).
Амаль усе члены камісіі, хоць «па паперах» ішлі ад усялякіх праўладных грамадскіх арганізацый і партый, былі супрацоўнікамі кампаніі «Белавія». Ну а Сычук, нагадаем, кіраўнік аддзела кадраў «Белавія». Ужо цікава, праўда?
Назіральнікі зафіксавалі на ўчастку тузін парушэнняў, у тым ліку завышаную датэрміновую яўку. Паводле інфармацыі назіральнікаў, сцюардэсы і іншыя прадстаўнікі каманды Сычука, гэта значыць члены выбаркама №33, паспяшаліся паляцець у невядомым напрамку ў суправаджэнні АМАПа, пазбягаючы абвяшчэння вынікаў выбараў па ўчастку.
Тым не менш, настойлівым назіральнікам удалося ўсё ж дастаць і сфатаграфаваць афіцыйны пратакол. Паводле яго, Лукашэнка займеў 462 галасы з 690.
А цяпер увага: гэтая камбінацыя лічбаў не простая, а магічная – на мностве сталічных участкаў у парушэнне ўсякіх законаў тэорыі верагоднасці Лукашэнка набраў роўна дзве трэціх галасоў (66%-67%).
690*0,67 = 462,3
Шахматная дасканаласць!