Меркаванне супрацоўніка міністэрства: «Толькі б дзень прастаяць і ноч пратрымацца»

Фото: jackal007 / pixabay.com
4 хв.

На русском языке: Мнение сотрудника министерства: «Лишь бы день простоять и ночь продержаться»

Учора Лукашэнка сустракаўся з прызначэнцамі ў сістэме дзяржбяспекі. У сюжэце на тэлеканале «Беларусь-1» іх асобы вырашылі схаваць ад гледачоў. Сітуацыя выклікала неадназначную рэакцыю ў грамадстве. Таму тэлеграм-канал motolko.help спытаў у сваіх падпісантаў пра тое, якая атмасфера зараз пануе ў дзяржаўных установах і міністэрствах. Публікуем адзін з адказаў. У мэтах бяспекі крыніцы рэдакцыя motolko.help схавала некаторыя дадзеныя.

Працую ў міністэрстве ўжо *** [колькасць] гадоў, *** [назва пасады]. Вядома, душэўнасцю і гасціннасцю яно ніколі не адрознівалася. Асабліва, калі ў цябе няма дзядзькі Мітрафанава (з фільма «Добро пожаловать…»: «Каму першую прэмію дадуць? / Мітрафанавай, у яе ж дзядзька»). Але ў апошні год абстаноўка стала моцна напружаная, невыносная. Людзі вітаюцца адно з адным праз зубы. Чаму?

  1. Рашэнні прымаюцца на ўзроўні самых высокіх кіраўнікоў, і кіраўнікі сярэдняга звяна могуць быць не цалкам у курсе гэтых рашэнняў. Таму бываюць праколы, шмат інфармацыі схавана, а хтосьці быў не ў курсе.
  2. Начальнікі, хто раней у адносінах з падначаленымі быў хамаватым, зараз распусціліся цалкам, на ніжэйстаячых глядзяць як на бруд.
  3. На пасады начальнікаў прызначаюцца або сваякі, ці суперлаяльныя людзі, але ў прафесійным плане нічога не вартыя. Вось і здараюцца праколы. Паміж спецыялістамі і начальнікамі вялікі разрыў па зарплаце (гэта і было зроблена для заахвочвання «пастухоў», паколькі кіруючая пасада ператварылася ў банальнага наглядчыка), таму і вітаюцца работнікі адно з адным праз зубы. Здараюцца казусные сітуацыі з кіраўніцтвам. Напрыклад, у аддзеле [ёсць] начальнік, яго намеснік і адзін спецыяліст. Або яшчэ лепш: начальнік аддзела, намеснік начальніка аддзела, начальнік службы, намеснік начальніка службы і спецыяліст. Я працаваў з [кірунак] і [кірунак] і раней такога б не было, а цяпер паўсюль і побач. Як у байцы пра двух генералаў і салдата.
  4. [Расказана, як супрацоўнікаў збіраюць на масавыя мерапрыемствы. Часам маніпулююць так: хто не быў на мерапрыемстве, у тых могуць быць цяжкасці на працоўным месцы].
  5. На ўзровень міністэрства выпускнікоў па размеркаванні раней бралі мінімальна, літаральна двух-трох, астатнія ішлі на абласны і раённыя ўзроўні, каб набірацца досведу. У мінулым годзе – 5, у гэтым – 7 чалавек. Трэба хоць кімсьці прыкрыць дзіркі. А тое, што досведу няма – нічога, будуць нешта ляпаць, што начальнік скажа, і добра.

Калі раней у працы не было адчування маразму і дуракаватасці, гэта было дзесьці там, наверсе, то зараз гэта ўсё прыйшло на наш узровень і распаўсюджваецца далей. Так, для таго, каб нейкую інфармацыю не даваць, шукалі тлумачэнне. Зараз – ці кавід, ці ўвогуле няма тлумачэння (ну, вы самі разумееце). Абы дзень прастаяць і ноч пратрымацца. Кіраўніцтва бегала па кабінетах, глядзела, каб на вокнах не было белых лістоў.

У дадатак скажу, што кар’ерная лесвіца цяпер можа выглядаць так: удзельнік [масавага мерапрыемства], удзельнік нейкай праўладнай акцыі, падпісаў ліст – мы знойдзем табе месца начальніка. Прафесійныя здольнасці да лямпачкі.

Папярэдні матэрыял
Меркаванне. Арцём Праскаловіч пра мінюст, Сліжэўскага і тое, ці відаць 80%
Наступны матэрыял
Меркаванне. Ягор Лебядок пра каранавірус, маскі і павагу

Iншыя матэрыялы