Паўтор санкцыйнай гісторыі ў Расіі: Эканаміст расказвае, як эмбарга адаб’ецца на беларусах

Canva
5 хв.

In English: “Repeating the sanctions story in Russia”: Economy expert on how the embargo will affect Belarusians
На русском языке: «Повтор санкционной истории в России»: Экономист о том, как эмбарго отразится на беларусах

фУчора была апублікаваная пастанова Савета Міністраў РБ ад 06.12.2021 № 700 «Аб прымяненні спецыяльных мер у дачыненні да асобных відаў тавараў», якой уводзіцца забарона на ўвоз і продаж тавараў з «недружалюбных» краін.

Пастановай устаноўлены пералік тавараў, якія паходзяць з Еўрапейскага саюза і яго дзяржаў-членаў, Злучаных Штатаў Амерыкі, Канады, Каралеўства Нарвегія, Рэспублікі Албанія, Рэспублікі Ісландыя, Рэспублікі Паўночная Македонія, Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Чарнагорыі, Швейцарыі тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і рэалізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Сябра эканамічнай групы Офіса Святланы Ціханоўскай Ірына Сазановіч распавяла, як харчовае эмбарга адаб’ецца на бізнэсе, прадпрыемствах і беларусах.

Гэтая забарона закране мясныя, малочныя прадукты, садавіну, гародніну, арэхі, кандытарскія вырабы і іншыя харчовыя прадукты (коды ТН ЗЭД 1901 90, 2106 90). Пры гэтым Мінсельгасхарч, «Белдзяржхарчпрам», аблвыканкамы, Мінгарвыканкам абавязаны забяспечыць насычэнне ўнутранага рынку шырокім асартыментам харчовай прадукцыі вытворчасці Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, МАРГ, Мінсельгасхарч, «Белдзяржхарчпрам», таваравытворцы, імпарцёры і гандлёвыя арганізацыі абавязаны забяспечыць выкананне ўстаноўленага параметра індэкса спажывецкіх цэн, у тым ліку на тавары для перапрацоўкі і кватаваныя тавары.

Пастанова цалкам дарэчы кладзецца ў логіку «бамбёжкі Валожына». Таму што «недружалюбныя» краіны наўрад ці адчуюць на сабе цяжкія наступствы, бо ні для адной з краін з заяўленага спісу Беларусь не з’яўляецца асноўным гандлёвым партнёрам і тыя аб’ёмы прадуктаў са спісу, якія пастаўляліся ў Беларусь, не былі для гэтых краін значнымі.

«Па сутнасці, адбудзецца паўтор санкцыйнай гісторыі ў Расіі, з той толькі розніцай, што ў Беларусі не будзе іншай “Беларусі”, гатовай увозіць забароненую санкцыёнку пад выглядам сваёй прадукцыі», — кажа эксперт.

Таму з паліц магазінаў знікнуць імпартныя сыры і каўбасы, імпартны шакалад і жавальныя гумкі, польскія яблыкі, і іншыя прадукты, якія традыцыйна закупляліся ў еўрапейскіх краінах. Больш за ўсё гэта на сабе адчуюць гарадскія забяспечаныя спажыўцы, бо ў сельскай мясцовасці спажыванне дарагіх імпартных прадуктаў і так было мінімальнае.

Для прадпрыемстваў, якія выкарыстоўваюць імпартную сыравіну з пералічанага спісу, будзе ўведзены механізм кватавання, што натуральна паставіць прыватныя бізнэсы ў заведама горшае становішча і створыць умовы для ўзбагачэння «прыкарытных» бізнэсаў за кошт прывілеяванага доступу да квот.

У найлепшых традыцыях бел. дзярж. кіравання цэнам быў аддадзены загад не расці, а асартыменту — не памяншацца. Пры гэтым разумення, што гэта ўзаемавыключальныя патрабаванні, у кіраўніцтве краіны няма. Што такое асноўныя законы мікраэканомікі і як уплывае на цану змяншэнне прапановы, Савету Міністраў таксама ніхто не патлумачыў.

In English: “Repeating the sanctions story in Russia”: Economy expert on how the embargo will affect Belarusians
На русском языке: «Повтор санкционной истории в России»: Экономист о том, как эмбарго отразится на беларусах

Папярэдні матэрыял
Меркаванне. Ягор Лебядок пра рызыкі Беларусі страціць дзяржаўнасць
Наступны матэрыял
Меркаванне. Аляксандр Фрыдман пра праект закона аб «генацыдзе беларускага народа»

Iншыя матэрыялы