На русском языке:
Республиканский педсовет — это про ничего нового или вообще назад в будущее? Мнение эксперта iSANS
Меркаванне аднаго з экспертаў iSANS Belarus, які прапрацаваў шмат гадоў у сістэме адукацыі Беларусі, пра адбыўшыся сёння «педагагічны савет».
1. Зарплата педагогаў будзе сярэдняй па краіне? Гэта значыць, чыстымі на рукі настаўнікі будуць атрымліваць каля $700. Давайце проста зафіксуем гэты пункт, вернемся да яго ў лютым 2025 года і паглядзім на вынікі.
2. Абяцанне наведвання шэрагу рэгіянальных і сталічных навучальных устаноў. Што зменяць гэтыя візіты для сістэмы адукацыі, акрамя напружанай арганізацыі саміх візітаў, беганіны ўсёй вертыкалі, страшнага стрэсу для мясцовых чыноўнікаў з адміністрацыі і ўпраўленняў па адукацыі, і стварэння чарговай паказухі — цяжка сказаць. Але ў год электаральнай кампаніі, мабыць, гэта важна.
3. «Настаўнік не павінен займацца нейкім барахлом, пісаць нейкія справаздачы, якія не патрэбныя» — гэта чарговая спроба (такіх было вельмі шмат) згуляць у папулізм. Праблема з паперкамі не можа вырашыцца дзесяцігоддзямі і нешта нам падказвае, што ніякіх прасвятленняў тут не будзе. Тым не менш будзе цікава паглядзець на тое, як Андрэй Іванец будзе прымаць «радыкальнае рашэнне» і заступацца за працаўнікоў свайго ведамства ад непатрэбных папер як унутры міністэрства так і ад іншых структур.
4. «Хаб сусветнага ўзору, не горшы за Гарвард».
Вельмі цікава будзе паназіраць за такім хабам, як у Гарвардзе. Асабліва ва ўмовах ізаляцыі, фактычнай адсутнасці кантактаў, супрацоўніцтва і абменаў з кіроўнымі адукацыйнымі арганізацыямі міру. Якраз навука патрабуе актыўнага працэсу інтэрнацыяналізацыі, а бачым мы адваротны бок гэтага.
4. Ідэалагізацыя і мілітарызацыя — нашае ўсё. Размовы чыноўнікаў, якія пачаліся на мінулым тыдні, аб асаблівым месцы выхаваўчага элемента ў адукацыйным працэсе арганічна працягнуліся і сёння. Тут і заявы аб правільнасці прысутнасці сілавікоў у школах, і пра «патрыятызм як фундамент адукацыі», і пра інтэрнэт як альтэрнатыўнага выхавацеля. Такім чынам, можна быць упэўненымі, што ўзмацненне ідэалагізацыі і мілітарызацыі будзе і надалей характэрнай рысай школьнай адукацыі.
5. Палітінфармацыя і папулізм замест рэальнай размовы аб праблемах. Першую частку педсавета ўвогуле было ўстойлівае адчуванне, што педагогаў і чыноўнікаў з усёй краіны проста прывезлі на чарговы сеанс палітінфармацыі. Зразумела, што перавыбранне ўжо хутка і без палітінфармацый ніяк, але хацелася б, каб гэта хоць крыху было звязана з адукацыяй, а не размовамі на свабодныя тэмы. Аналагічна і па праблемах адукацыі — ніякага разбору праблем не было, толькі агульныя фразы і пагрозы.
Падводзячы вынік можам сказаць, што мы ўбачылі тыповую педсавет, дзе педагогі не маюць якога-небудзь уплыву на прыняцце рашэнняў, проста прыходзяць адбыць нумар і паслухаць дырэктара. У дадзеным выпадку Лукашэнка.
Падрыхтавана маніторынгавай групай iSANS Belarus.