Меркаванне. Раман Шаўцоў пра тое, што УЕФА заплюшчвае вочы на рэпрэсіі з боку АБФФ

Фота: abff.by
3 хв.

In English: Opinion. Roman Shevtsov on UEFA turning a blind eye to repression by the ABFF
На русском языке: Мнение. Роман Шевцов о том, что УЕФА закрывает глаза на репрессии со стороны АБФФ

Телеграм-канал «Волка ноги кормят», который пишет о спорте и политике, опубликовал пост, в котором говорится о причастности АБФФ к репрессиям против спортсменов, о коррупции и том, как беларусы могут влиять на ситуацию. Приводим мнение без изменений.

На днях президент УЕФА Александер Чеферин дал интервью, где заявил, что Лукашенко никак не контролирует АБФФ. И добавил, что АБФФ «неустанно пытается продвигать женский футбол». Что не так с этими высказываниями?

Первое: про женский футбол – эталонный популизм. Это тот случай, когда нужно сказать что-то хорошее – и он называет что-то такое, что всем нравится. В околофутбольной Европе сейчас это женский футбол. Хотя реальность бесконечно далека от этого комплимента, ведь зам. председателя АБФФ Юрий Вергейчик и в 2016, и в 2018 публично заявлял, что женщины должны не в футбол играть, а «детей рожать».

Второе: в октябре 2021 Фонд спортивной солидарности отправил в УЕФА отчет о нарушениях АБФФ. В нем приводятся примеры того, как АБФФ репрессировала спортсменов по политическим причинам, влияла на результат матчей и через назначения верных судей старалась обеспечить «правильный» исход игры в матчах с идеологически «правильными» и «неправильными» командами. Весь отчет здесь, а главное из него коротко – вот тут.

УЕФА этот отчет игнорировала месяцами. Только пару недель назад там заявили, что ничего такого в белфутболе не происходит, все правильно и все по закону. Для сравнения, Международная федерация ассоциаций профессиональных футболистов (FIFPRO) пришла к выводу о наличии высокой вероятности того, что нарушения прав человека со стороны АБФФ совершаются под руководством или по согласованию с Лукашенко: «Поведение АБФФ является серьезным нарушением прав человека в футболе. Уместны только самые суровые санкции в срочном порядке».

Тэлеграм-канал «Ваўка ногі кормяць», які піша пра спорт і палітыку, апублікаваў пост, у якім гаворыцца пра датычнасць АБФФ да рэпрэсій супраць спартсменаў, пра карупцыю і тое, як беларусы могуць уплываць на сітуацыю. Прыводзім меркаванне без зменаў.

На днях прэзідэнт УЕФА Аляксандэр Чаферын даў інтэрв’ю, дзе заявіў, што Лукашэнка ніяк не кантралюе АБФФ. І дадаў, што АБФФ «нястомна спрабуе прасоўваць жаночы футбол». Што не так з гэтымі выказваннямі?

Першае: пра жаночы футбол — эталонны папулізм. Гэта той выпадак, калі трэба сказаць нешта добрае – і ён называе нешта такое, што ўсім падабаецца. У каляфутбольнай Еўропе зараз гэта жаночы футбол. Хоць рэальнасць бясконца далёкая ад гэтага камплімента, бо намеснік старшыні АБФФ Юрый Вяргейчык і ў 2016, і ў 2018 публічна заяўляў, што жанчыны павінны не ў футбол гуляць, а «дзяцей нараджаць».

Другое: у кастрычніку 2021 года Фонд спартыўнай салідарнасці адправіў ва УЕФА справаздачу аб парушэннях АБФФ. У ёй прыводзяцца прыклады таго, як АБФФ рэпрэсавала спартсменаў па палітычных прычынах, уплывала на вынік матчаў і праз прызначэнні верных суддзяў старалася забяспечыць «правільны» зыход гульні ў матчах з ідэалагічна «правільнымі» і «няправільнымі» камандамі. Уся справаздача тут, а галоўнае з яе коратка — вось тут.

УЕФА гэтую справаздачу ігнаравала месяцамі. Толькі пару тыдняў таму там заявілі, што нічога такога ў белфутболе не адбываецца, усё правільна і ўсё паводле закону. Для параўнання, Міжнародная федэрацыя асацыяцый прафесійных футбалістаў (FIFPRO) прыйшла да высновы аб наяўнасці высокай верагоднасці таго, што парушэнні правоў чалавека з боку АБФФ здзяйсняюцца пад кіраўніцтвам ці па ўзгадненні з Лукашэнкам: «Паводзіны АБФФ з’яўляюцца сур’ёзным парушэннем правоў чалавека ў футболе. Дарэчныя толькі самыя суровыя санкцыі ў тэрміновым парадку».

Казаць аб недатычнасці экс-прэзідэнта можна ў двух выпадках: калі ты не чытаў справаздачу або калі ты збіраешся пакрываць дыктатара і ягоных паплечнікаў. Другі варыянт, як вы разумееце, наш выпадак.

Дыктатуры вельмі любяць спартовыя структуры тыпу УЕФА. Дыктатуры ўвогуле любяць выкарыстоўваць спорт для сваёй легітымізацыі. Бо дзе яшчэ можна патусіць у віп-ложы з прэзідэнтамі цывілізаваных еўрапейскіх краін як не на футбольным, хакейным ці любым іншым чэмпіянаце свету? Паказваючы тым самым, што вось ён я, шаноўны еўрапейскі/азіяцкі/афрыканскі кіраўнік, якога лічаць роўным.

Словам, сярэднявечныя па сваіх поглядах кіраўнікі ахвотна плацяць гіганцкія грошы, каб патрапіць у гэтую тусовачку. І такія выпадкі становяцца здабыткам грамадскасці. Напрыклад, у 2015 годзе пад суд за карупцыю адправілі прэзідэнта ФІФА Зепа Блатэра і прэзідэнта УЕФА Мішэля Плаціні. Ім ставілі ў віну, што чэмпіянат свету ў Катары быў «абраны» пасля вялікіх хабараў.

Або яшчэ прыклад з УЕФА: у 2011-2013 гадах генеральны сакратар УЕФА Джані Інфантына (цяпер — прэзідэнт ФІФА) дапамог «Манчэстэр Сіці» і «ПСЖ» пазбегнуць пакаранняў за парушэнне фінансавага фэйр-плэй. Уладальнік «Сіці» — шэйх з ААЭ, уладальнікі ПСЖ — з Катара.

Ці ўдзельнічала беларуская дыктатура ў падобных схемах? Пытанне рытарычнае. Год таму чэмпіянат свету па хакеі з вялікай цяжкасцю ўдалося перанесці з Мінска. ІІХФ у асобе прэзідэнта Фазеля закрывала вочы на ​​маштабныя рэпрэсіі, забойствы, прыгнечанне правоў і свабод. І прычыны гэтага цалкам відавочныя.

Нягледзячы на ўсё гэта, Фонд спартовай салідарнасці здолеў дамагчыся справядлівасці ў хакеі, хаця гэта здавалася немагчымым нейкіх паўтара гады таму. Цяпер яны варушаць яшчэ больш маштабнае асінае гняздо — УЕФА. Якая адмаўляецца заўважаць не толькі відавочныя палітычныя парушэнні АБФФ, але і спартовыя, дзе федэрацыя ўплывае на зыходы матчаў чэмпіянату.

Нядаўна Фонд накіраваў заявы ў Спартыўны арбітражны суд у Лазане. За разгляд спраў 9 заяўнікаў супраць АБФФ і УЕФА суд запатрабаваў пошліну 22,5 тысячы еўра, якую трэба аплаціць да 7 студзеня. Калі вы хочаце дапамагчы ў гэтай барацьбе — вы можаце зрабіць гэта тут.

Перамагчы такую махіну, як УЕФА, можа здавацца нечым немагчымым. Але мы ўжо бачылі, як немагчымае робіцца рэальнасцю.

Папярэдні матэрыял
Меркаванне. «Беларускі парадак» пра новага пасла РФ у Беларусі, бізнэс-імперыю і інтэграцыю
Наступны матэрыял
Меркаванне. Ягор Лебядок пра ролю АДКБ у пераадоленні «тэрарыстычнай пагрозы»

Iншыя матэрыялы