На русском языке:
Кто из беларусов упоминался в офшорных утечках «Панамского архива» и где они сейчас?
Міжнародны кансорцыум журналістаў-следчых ICIJ (International Consortium of Investigative Journalists) апублікаваў «архіў Пандоры», у якім гаворыцца пра дачыненне шэрагу сусветных лідараў да афшорных схем.
Мапа з сайта ICIJ
138 кампаній са спісу звязаныя з грамадзянамі Беларусі, а ўсяго ў базе больш за 27 000 фірмаў і арганізацый. Усе гэтыя дадзеныя ўдалося атрымаць праз 14 кампаній, якіх наймалі забяспечаныя кліенты для стварэння афшора ў падатковых юрысдыкцыях: Панама, Дубай, Манака, Швейцарыя і Кайманавы выспы.
Усяго журналісты атрымалі 11 900 000 канфідэнцыйных дакументаў.
Інфармацыя, што гэта за кампаніі і хто з імі звязаны будзе публікавацца на працягу некалькіх тыдняў. А сёння мы прааналізавалі, хто з беларусаў фігураваў у папярэднім зліве баз афшора — гучнай публікацыі «Панамскага архіва» ў 2016 годзе.
Беларусы з «Панамскага архіва» — хто яны?
Паводле інфармацыі ICIJ, раней у афшорных уцечках фігуравалі 76 беларусаў, што праўда, не ўсе іх імёны ўдалося ўстанавіць. Замест імя і прозвішча, у спісе ў неапазнаных асобаў па-ранейшаму стаіць надпіс «THE BEARER», што перакладаецца як носьбіт.
Абапіраючыся на даступныя дадзеныя склалі спіс беларускіх бізнэсоўцаў, чые імёны фігуравалі тады ў Панамскім дасье і расказваем, што з імі і дзе яны цяпер.
І так, ёсць яшчэ адзін цікавы момант: у 2016 годзе журналісты не звярнулі ўвагі на частку з тых, хто цяпер носіць званне праўладных бізнэсоўцаў, а некаторыя з іх ужо і пад санкцыямі ЕС і ЗША.
- Сяргей Ткачук (акцыянер Saxemem Services Limited)
Адзін з паспяховых бізнэсоўцаў Беларусі, па стане на 2021 год займае 19-е месца ў спісе выдання «Ежедневник».
Уладальнік «Мостра-груп» Сяргей Ткачук / Фота: mostra.by
Ён уладальнік «Мостра-груп», што развівае ў Беларусі сетку фастфуду Burger King. Таксама Ткачуку належаць сеткі крамаў «Дабраном», «Капеечка», «Wine & Spirits».
Акрамя таго, Сяргей Ткачук — гэта яшчэ сузаснавальнік і былы саўладальнік сеткі крамаў «Рублёўскі». У 2019-2020 гадах ён інвеставаў рэсурсы, атрыманыя ад продажу крамаў «Рублёўскі», у новыя напрамкі: выкупіў алкагольна-дыстрыбутарскі бізнэс кампаній Белвінгруп і Гарсія, уключаючы гарэлачны завод «Сябры» ў Гомельскім раёне. У канцы 2019 года новым аб’ектам увагі Сержука Ткачука стала найбуйнейшая ў краіне сетка ветэрынарных аптэк і заамагазінаў ZOObazar, якая аб’ядноўвае звыш 100 гандлёвых кропак на ўсёй тэрыторыі Беларусі.
- Валерый Башманаў (акцыянер Alpha Members Ltd.)
Беларускі бізнэсовец з Гродна, які ў свой час уваходзіў у топ-200 самых паспяховых і ўплывовых бізнэсоўцаў Беларусі.
Валерый Башманаў / Фота: ej.by
Разам з партнёрам ён заснаваў кампанію «ЛБР-Аграмаркет» і стварыў у Расіі найбуйнейшую федэральную сетку па прасоўванні беларускай сельгастэхнікі, якая мела філіялы ў 24 рэгіёнах РФ. У 2015 годзе кампанія ўвайшла ў топ-10 імпарцёраў у Смаленскую вобласць РФ.
Валерый Башманаў памёр у 2018 годзе.
Ігар Чорны (дырэктар 3-х кампаній са спісу)
У Панамскім архіве ён згадваецца ў сувязі адразу з 3-ма кампаніямі: «Norcross industrial», «Norcross Alliance», «Normington Ventures».
Ігар Чорны ў топ-200 выдання Ежедневник у 2013 годзе
Сам Чорны — гэта асноўны акцыянер Групы кампаній «Ізабуд». У 2013 годзе займаў 103-е месца ў топ-200 беларускіх бізнэсоўцаў. Адным з аб’ектаў кампаніі з’яўляўся будынак «Кароны» на вуліцы Кальварыйская ў Мінску.
У 2015 годзе на яго прадпрыемствах пачаліся праблемы, «Ізабуд» не працаваў некалькі месяцаў, а супрацоўнікі масава звальняліся. Пасля публікацыі архіва Чорнага збанкрутавалі, супраць кампаніі «Ізабудпрамстрой» падалі пазоў аб прызнанні яе неплацежаздольнай.
- Дзмітрый Аэраў і Вадзім Вялічка
Абодвух бізнэсмэнаў звязваюць з афшорнай кампаніяй «Ost Investments». Яны з’яўляліся сузаснавальнікамі латвійскай Baltimex Trading і па стане на 2016 год саўладальнікамі кампаніі «Профітсістэм», якая перапрацоўвала дробнатаварную драўніну ў Беразіно, Івацэвічах і Плешчаніцах.
Пасля чаго вырабляла з яе розныя папулярныя на еўрапейскім рынку вырабы — палісады, дзіцячыя пляцоўкі, платы, рулонныя агароджы, матэрыялы для саду і агарода, пялеты.
У далёкім 2011 годзе Вадзім Вялічка займаў 170-е месца ў спісе «Ежедневника», што стала пасля публікацыі архіваў — інтэрнэт замоўчвае.
- Андрэй Карцаў (акцыянер Machines+Technologies)
Імя і прозвішча акцыянера афшора на Карыбах супадае з імем і прозвішчам дырэктара інжынірынгавага холдынгу «Сітэк», які займаецца: дыстрыбуцыяй і сэрвісам абсталявання кампаніі Siemens, капітальным рамонтам і мадэрнізацыяй станкоў, інтэграцыяй праграмнага забеспячэння для аўтаматызацыі і кіравання вытворчасцю. Акрамя таго, кампанія цесна супрацоўнічае з БелАЗам.
Андрей Карцев / Фото: pressenter.ru
Сыходзячы з інфармацыі, пазначанай на сайце «Сітэк», Андрэй Карцаў да гэтага часу з’яўляецца дырэктарам кампаніі.
- Аляксандр Мятла (пасярэднік Interforest Corp)
Журналісты неаднаразова называлі гэтага чалавека сябрам Віктара Шэймана. Ён дырэктар дабрачыннага фонду дапамогі воінам-інтэрнацыяналістам «Памяць Афгана» і выканаўчы дырэктар «Лініі Сталіна», да ўсяго іншага яшчэ і палкоўнік запасу.
Аляксандр Мятла / Фота: СТБ
14 августа 2020 года Метла стал полноправным владельцем первого беларусского ЧОПа — компании «ГардСервис». Cейчас он владеет 100% доли компании, заменив предыдущего собственника — компанию «Глобалкастом».
О его дружбе с Шейманом говорит и их совместное фото 2004 года, которое опубликовано на сайте фонда. Кроме того, их объединяет и то, что оба — ветераны боевых действий в Афганистане.
Віктар Шэйман і Аляксандр Мятла дораць дзецям падарункі / Фота: euroradio.fm
- Аляксандр Зайцаў (акцыянер Stork Alliance Holding)
Напрыканцы пакінулі некалькіх бізнэсоўцаў, якія ў 2016 годзе чамусьці не моцна згадваліся СМІ ў сувязі з публікацыяй Панамскага архіва. Адным з іх з’яўляецца Аляксандр Зайцаў.
Тое, што ў злітых базах 2016 года згадваецца менавіта, ён можна бачыць па адрасе рэгістрацыі, што пазначаны ў дасье — аг. Ждановічы, вул. Паркавая, 3Б, кв. 118, які супадае з адрасам, што апублікавалі ў «Чорнай кнізе Беларусі».
Аляксандр Зайцаў / Фота: Dynamo Brest (FCDB TV)
У 2021 годзе Зайцаў заняў 59-е месца ў спісе выдання «Ежедневник». Праўладны бізнэсмэн, які раней лічыўся на дзяржслужбе, былы памочнік Віктара Лукашэнкі, уладальнік футбольнага клуба «Рух» і акцый ФК «Дынама-Брэст». А таксама ўладальнік кампаній «Sohra Group» і саўладальнік кампаніі «Bremino Group».
21 чэрвеня 2021 года Зайцаў трапіў пад санкцыі ЕС. Таксама нельга не згадаць, што следчыя OCCRP высветлілі, як у 2013 годзе Зайцаў і Алексін «адмылі» больш за 46 мільёнаў еўра праз літоўскія «фірмы-пракладкі».
Ну і як «вішня на торце», ён яшчэ і ганаровы консул Замбіі ў Беларусі.
- Мікалай Верабей (акцыянер Stork Alliance Holding і Pristine trading company)
У сувязях з вышэйзгаданай Stork Alliance Holding паводле Панамскага архіва заўважаны і яшчэ адзін бачны праўладны бізнэсмэн — Мікалай Верабей.
Мікалай Верабей / Фота: TUT.BY
З апублікаваных дадзеных у 2016 годзе вядома, што ён датычны і да дзейнасці афшорнай кампаніі Pristine trading company, якая была зарэгістраваная ў падатковай юрысдыкцыі Мальта, а размяшчалася ў віле з прыгожай назвай Aurora.
У спісе «Ежедневника» ў 2021 годзе Мікалай Верабей узляцеў адразу на 11 пазіцый і заняў 5-е месца.
Аднак, справы ў яго не ідуць не так вясёлкава, у пачатку года Украіна адабрала ў бізнэсмэна нафтапрадуктаправод, а пазней Верабей трапіў пад санкцыі ЗША і Швейцарыі.