Беларускі расследавальніцкі цэнтр апублікаваў расследаванне пра тое, як некалі галоўны «кашалёк» Лукашэнкі Юрый Чыж разам са сваім літоўскім партнёрам Вітольдам Тамашэўскім зарабілі мільярды на танных расейскіх нафтапрадуктах, прадаючы іх пад выглядам растваральнікаў.
Расследавальнікі высветлілі, што ўсяго за 1,5 гады Чыж з Тамашэўскім зарабілі на Беларусі больш за $5 мільярдаў (7% беларускага ВУП). Схема працавала праз сінгапурскую кампанію Тамашэўскага Savoil LLP, якую ён заснаваў у жніўні 2011 г. і ўсяго за пяць месяцаў зарабіў $800 мільёнаў, а па выніках 2012-га – ужо $5 млрд.
▪️ Як адкрываўся «грашовы кран»?
Напэўна шмат хто памятае, што ў 2011-2012 гг. з дазволу Лукашэнкі з Беларусі пад выглядам растваральнікаў вывозілі расейскія нафтапрадукты без выплаты экспартнай пошліны. У гэтым бізнесе ўдзельнічала і кампанія «Трайпл» Юрыя Чыжа.
І тут цікавы момант: экспартны бум растваральнікаў беларуская статыстыка пачала фіксаваць праз месяц пасля таго, як у Сінгапуры заснавалі Savoil LLP. Па словах крыніц БРЦ, гандаль растваральнікамі ў асноўным ішла менавіта праз гэтую кампанію.
Аднак на гэтым супрацоўніцтва Чыжа і Тамашэўскага не скончылася. Расследавальнікам вядома, што яны да гэтага часу разам валодаюць СТАА «НафтаХімТрэйдынг». Літоўскі бізнесмен кантакты з Чыжом, якія працягваюцца, вядома ж, адмаўляе.
▪️ Растваральнікі – не адзіная сувязь Чыжа з Тамашэўскім
Юрый Чыж і Вітольд Тамашэўскі знаёмыя каля 20 гадоў. Яшчэ з 2005 года яны разам ляталі ў Стамбул, Берлін, Парыж і іншыя гарады.
Больш за тое, Тамашэўскі звязаны і з найбольш вядомым актывам Чыжа – сеткай крамаў ProStore. У 2008 годзе саўладальнікам кампаніі «Прастор-Трэйд», якая кіруе ГЦ з крамамі ProStore, стане брытанская кампанія Redcast Limited, звязаная з Тамашэўскім.
Або вось яшчэ адзін прыклад: свінакомплекс «Данпрод» у Валожынскім раёне таксама належаў двум бізнесмэнам – Чыжу, праз сына Сяргея, а таксама Тамашэўскаму да 2020 г. праз кіпрскую афшорную кампанію Redcast Holdings Limited. Гэтае прадпрыемства яшчэ і атрымлівала льготны крэдыт амаль на €40 млн. у рамках рэспубліканскай праграмы па мадэрнізацыі.
▪️ Куды партнёр Чыжа траціў грошы, заробленыя на Беларусі?
Схема з растваральнікамі дазволіла Тамашэўскаму зрабіць вялікія грошы. Так бы і працягвалася, калі б у канцы 2012-га шчыліну не прыкрыў тагачасны прэм’ер РФ Мядзведзеў. Хаця на той момант ужо было зароблена на гады наперад.
Дык куды ж пайшлі мільярды?
— Участак у 3 000m² з вілай і басейнам у гарах іспанскага Алікантэ.
Кошт: ≈ $15 000 000
— Віла на ўчастку ў 3 000m² ля падножжа швейцарскіх Альпаў.
Кошт: ≈ €13 000 000
— 5-пакаевая кватэра 200 m² ў Вільні.
Кошт: ≈ €500 000
— Аўтамабілі Ferrari California і Rolls-Royce Wraith.
— Бізнес-джэт Боінг-737 з рэг. нумарам EI-TVG
Кошт: ≈ $90 000 000.
▪️ А што засталося ў Чыжа?
Ну, такой нерухомасці ў Еўропе ў яго няма, а частку актываў ён страціў пасля таго, як яго пасадзілі ў сакавіку 2021 г. Але Чыж страціў не ўсё – кантроль над шэрагам актываў захоўваюць яго сваякі.
Зямлячка Чыжа Ганна Папова валодае:
— Расійскай фірмай «Стандартінвест»,
— Крамамі ProStore,
— Рэстаранам «Залаты грабеньчык».
Старэйшы сын Сяргей Чыж:
— Прадпрыемствам «Данпрод» (Валожынскі раён).
Малодшы сын Уладзімір Чыж:
— Заводам «ТрайплФарм».
Дачка Таццяна Чыж:
— Рэстаранам «Ракаўскі бровар»,
— 4-пакаёвай кватэрай у комплексе «Ля Траецкага».
Маці Таццяны, Святлана Чыж:
— 2-пакаёвай кватэрай.
Падрабязней чытайце ў расследаванні «Беларускага расследавальніцкага цэнтра», там жа проста тона займальных дакументаў.
Таксама можна падпісацца і на тэлеграм-канал БРЦ: @Belarus_Files