На русском языке:
МВФ выделил Беларуси больше $900 млн. Что это значит?
Выданне РБК распаўсюдзіла інфармацыю, што МВФ вылучыў Беларусі больш за $900 млн. Хутчэй за ўсё так і ёсць, аднак у англамоўных крыніцах яшчэ нідзе няма інфармацыі, што грошы сапраўды вылучылі.
Больш за тое, улады Беларусі на дадзеным этапе толькі атрымалі права скарыстацца фінансавай дапамогай ад МВФ. Але гэта яшчэ не значыць, што яны яе атрымаюць. Цэнтрабанкі, якія будуць рабіць перавод, могуць проста адмовіцца яго ажыццяўляць. Чаму? Нагадаем, што санкцыі ЗША забараняюць праводзіць любыя фінансавыя аперацыі з фіз- і юрасобамі пад санкцыямі.
МВФ выдзелілі сродкі ў выглядзе спецыяльных правоў запазычання (SDR) і гэта прынцыповая розніца. Па словах эксперта цэнтра эканамічных даследаванняў BEROC Кацярыны Барнуковай, асноўны прынцып выкарыстання такіх правоў — магчымасць імі разлічыцца за знешні доўг. Іх проста нельга ўкінуць на ўнутраны рынак.
Што такое SDR, якія МВФ сёння вылучыў для 187 дзяржаў?
На гэтае пытанне добра адказалі эксперты аналітычнага цэнтра NATO Atlantic Council, а мы абралі для вас галоўнае.
SDR (Special Drawing Rights) — спецыяльныя правы запазычанняў, свайго роду даўгавыя распіскі, якія МВФ прыдумаў у 1960-х для папаўнення прапановы лёгка абменьвальных рэзервовых актываў.
SDR размяркоўваюцца краінам не ў роўных долях, а ў адпаведнасці з гадавой квотай, якую кожная дзяржава-чалец выплочвае МВФ. Гэтая квота прапарцыйная ВУП краіны, таму вялікая частка сродкаў будзе размеркавана паміж багатымі краінамі. Краіны-атрымальнікі могуць выбраць абмен сваіх SDR на адну з цвёрдых валют: даляр ЗША, еўра, японская ена, кітайскі юань або брытанскі фунт. Да прыкладу, на сённяшні дзень 1 SDR = $1,416.
Усяго ў МВФ 190 краін, аднак у размеркаванні ўдзельнічалі толькі 187. Прычына ў тым, што легітымнасць ўрада 3-х краін-чальцоў МВФ аспрэчваецца — таму сродкі ім не выдзелілі.
Але на самой справе аспрэчваецца легітымнасць рэжымаў у 5-і краінах, акрамя Афганістана, М’янмы і Венесуэлы, якім МВФ не вылучыў сродкаў, пад вялікім пытаннем было вылучэнне сродкаў рэжыму ў Беларусі і Іране.
Чым кіраваўся МВФ прымаючы рашэнне — сказаць складана, аднак, у выпадку з Іранам, у дзяржавы могуць узнікнуць праблемы з атрыманнем наяўных SDR праз санкцыі, якія абмяжоўваюць іх выкарыстанне.
Вельмі верагодна, што такія праблемы могуць узнікнуць і ў Беларусі.