«Пякельныя заторы, допыты з КДБ і затрыманні»: Што адбываецца на мяжы РБ-РФ у ліпені?

известия
Эксклюзіў
7 хв.

На русском языке: «Адские пробки, допросы с КГБ и задержания»: Что происходит на границе РБ-РФ в июле?

Яшчэ ў траўні 2023 г. мы пісалі пра ўвядзенне ўзмоцненага кантролю на памежных пераходах на беларуска-расійскай мяжы. Там, як і на іншых межах, пачаліся ўзмоцненыя праверкі з допытамі. У людзей правяралі тэлефоны, адводзілі «на размову», распытвалі пра Украіну, затрыманне, пратэсты і г.д.

У апошні час інфармацыі пра тое, што адбываецца на ўсходняй мяжы, стала нібыта менш, таму мы вырашылі праверыць і расказаць вам: а што, уласна, адбываецца там прама цяпер?

«Пякельныя заторы», але не заўсёды

«Пякельныя заторы, допыты з КДБ і затрыманні»: Што адбываецца на мяжы РБ-РФ у ліпені?

Людзі пішуць, што на мяжы РБ-РФ працягваюцца шматгадзінныя пробкі, але верагоднасць таго, што вы ў яе трапіце, 50/50. У адзін дзень можна прайсці мяжу за 5 хвілін, а ў іншы – стаяць 2-4 гадзіны. Прычым стаяць, у асноўным, на ўезд у РБ, але часам пробкі ўтвараюцца і на ўезд у РФ.

Таксама гавораць, што там, як і на іншых межах, ёсць 3 чаргі: для легкавых, фур і аўтобусаў. Даўжэй за ўсё стаяць фуры (часам больш за суткі).

  • «Мяжа РБ-РФ, пякельныя заторы на ўезд у Беларусь, хвост з фур, аўтобусаў і машын на доўгія гадзіны»;
  • «У 4 раніцы Езярышча-Лабок у бок РБ на аўтобусе за 2 гадзіны прайшлі. Правяраюць у некаторых тэлефоны і з сабакам надгляд іх багажу»;
  • «Сёння на пункце Езярышча-Лабок у бок Расіі прастаялі 3,5 гадзіны. Пры гэтым беларускую мяжу прайшлі за 3 хвіліны»;
    «У бок РФ: РБ – 1 мін, РФ – 5 мін, машын не было наогул. У бок РБ стаяў хвост і на расейскай і на беларускай мяжы».

Задержания и усиленные проверки как на въезд, так и на выезд

«Пякельныя заторы, допыты з КДБ і затрыманні»: Што адбываецца на мяжы РБ-РФ у ліпені?

Калі коратка, то дагляды і праверкі тэлефонаў нікуды не зніклі. Пішуць, што ўзмоцнена даглядаюць і аўтамабілі – усё адкрыць, усё паказаць. Прычым праверкі ёсць і на ўезд, і на выезд з РБ. Таксама людзі паведамляюць, што на мяжы працягваюцца і затрыманні.

  • «Ехалі з Беларусі ў Расію. На мяжы чакае сюрпрыз у выглядзе беларускай мытні, шмона аж да сумак з бялізнай і шкарпэткамі. У горшыя дні, людзі пішуць, што стаяць гадзінамі (4-6 гадзін)»;
  • «Беларусы правяраюць усе машыны (просяць адчыніць усе дзверы, бардачок, багажнік, сумкі). Пасля яшчэ правяраюць пашпарты, фоткаюць і заносяць у базу. Толькі потым дазваляюць праехаць»;
  • «На машыне ехалі ў РБ (грамадзяне РБ) правяралі нават тэлефоны і хлопца забралі на 3 сутак. У тэлефонах правераць, каб нідзе не свяціліся пратэсты і ўсё «забароненае»;
  • «Пагранцы РБ грамадзян РБ і РФ, усіх у будку адпраўлялі, а дагляд аўтамабіля быў вельмі пасрэдны»;
  • «Не толькі па базе праверылі, але яшчэ прыйшлося паразмаўляць і з КДБ. Правяралі тэлефон. Так што мая парада, калі едзеце, лепш выдаляйце адразу інсту і тэлеграм. Я паспеў выдаліць усё, і тое столькі пытанняў было, што проста жах. Цяпер буду ездзіць толькі цягніком з Расеі, бо там менш шанцаў патрапіць на такія размовы і не заўсёды яны праходзяць добра так, як прайшлі ў мяне».

Больш падрабязна пра тое, што адбываецца на «праверках» пры перасячэнні мяжы РБ і ў аэрапорце мы расказвалі тут.

Папярэдні матэрыял
Праводзяць «Несмяротны полк» і дапамагаюць УС РФ: 5 фактаў пра Свята-Елісавецінскі манастыр, куды Лукашэнка паедзе на Каляды
Наступны матэрыял
Гібель кіраўніцтва ПВК «Вагнер»: што будзе далей з наймітамі ў Беларусі?

Iншыя матэрыялы