У Белавежскай пушчы нарошчваюць высечку лесу?

Высечка лесу
3 хв.

На русском языке: В Беловежской пуще наращивают вырубку леса?

За апошні месяц на сайце дзяржзакупак з’явілася адразу некалькі тэндараў, якія ўскосна пацверджваюць высечку лесу ў нацыянальным парку «Белавежская пушча».

Што закупляюць:

  • Лясная пагрузачна-транспартная машына МПТ- 461.2 (150 000 рублёў) спасылка;
  • Тэлескапічны пагрузчык (334 000 рублёў) спасылка;
  • Шматпільны аднавальны станок з ніжнім размяшчэннем пільнага вузла (150 000 рублёў) спасылка;
  • Тарцоўка прахаднога тыпу (70 000 рублёў) спасылка.

Агульныя выдзеленыя сродкі на закупку тэхнікі толькі па гэтых тэндарах складаюць 704 000 рублёў ($279 912).

У Белавежскай пушчы нарошчваюць высечку лесу?

Ва ўсіх выпадках заказчыкам выступае дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Нацыянальны парк «Белавежская пушча»», а зыходзячы з унутраных дакументаў становіцца ясна, што тэхніку закупляюць для 2-х цэхаў па перапрацоўцы дрэва, якія знаходзяцца на тэрыторыі нацпарка: ЦПД« Камеюкі» (вырабляе паддоны, палетныя і тарныя нарыхтоўкі) і ЦПД «Шарашова» (дробнатаварную драўніну).

Таксама варта звярнуць увагу, што ўсе тэндары размешчаныя ў перыяд з 30 ліпеня па 20 жніўня. Узнікае пытанне: для якіх мэтаў парку спатрэбілася адразу закупляць так шмат тэхнікі на ЦПД, якія існуюць ужо не першы год?

Дарэчы, яшчэ ў студзені мы паказвалі, як змяніліся плошчы лясоў у нацпарках з 2001 па 2019 год. І ўжо тады заўважылі, што самая сумная сітуацыя складваецца менавіта ў Белавежскай пушчы.

Папярэдні матэрыял
Ануляваныя атэстаты чатырох генпадрадчыкаў Dana Holdings
Наступны матэрыял
Чаму беларусы не перастануць атрымліваць зарплаты ў канвертах?

Iншыя матэрыялы