10-я калона ПВК «Вагнер» прыбыла ў Беларусь па новым маршруце

ТАСС
4 хв.

In English: The 10th convoy of PMC Wagner arrived in Belarus by a new route
На русском языке: 10-я колонна ЧВК «Вагнер» прибыла в Беларусь по новому маршруту

Сёння раніцай у Беларусь прыбыла 10-я калона наймітаў Прыгожына. У калоне як мінімум 10 адзінак тэхнікі: КамАЗ тэнт, некалькі «буханак», мікрааўтобус Volkswagen Transporter і не менш за 6 фур. У большасці машын нумара або заклеены, або нумарныя знакі РФ і так званых ЛДНР. Калону суправаджае ДАІ РБ.

10-я калона ПВК «Вагнер» прыбыла ў Беларусь па новым маршруце

Характэрна, што дадзеная калона змяніла маршрут і ў адрозненне ад папярэдніх, прайшла не цалкам па Р43 і далей па М5, а ў Чэрыкава згарнула на Р122 у напрамку Магілёва і далей па М8 у напрамку Р93 на Бабруйск.

Калі вам штосьці вядома аб перамяшчэнні калоны ПВК «Вагнер», просьба напісаць нам у бот @HajunBYbot (ці праз вашых сяброў за мяжой), ці скарыстацца формай зваротнай сувязі на сайце.

Папярэдні матэрыял
На Мінскім моры пранёсся смерч: ёсць загінуўшыя
Наступны матэрыял
Зʼявіліся свежыя спадарожнікавыя здымкі лагера ПВК «Вагнер» пад Асіповічамі

Iншыя матэрыялы