На русском языке:
145 дронов зашли в Беларусь за декабрь, а всего за 2024 год — 395 штук
Паводле інфармацыі маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», за снежань у паветраную прастору Беларусі зайшлі не менш за 145 расійскіх дронаў-камікадзэ тыпу «шахед». Дроны заходзілі ў паветраную прастору Беларусі 1, 2, 3, 4, 5, 6, 8, 12, 13, 14, 16, 17, 18, 19, 20, 21, 22, 23, 25 і 31 снежня.
Са 145 БПЛА за месяц:
- 36 вярнуліся ва Украіну і Расію;
- 109 зніклі.
Усяго ж за 2024 год Беларускі Гаюн зафіксаваў 395 заходаў БПЛА ў Беларусь з Украіны і РФ, з іх 5 разведвальных дронаў. За год пацверджана 10 выпадкаў збіцця або падзення «шахедаў» у Беларусі і Латвіі, а таксама 1 выпадак разбурэння будынка ў выніку падзення БПЛА.
Канчатковыя дадзеныя за 2024 г. з разбіўкай па месяцах выглядаюць наступным чынам:
- Ліпень — 9 штук,
- Жнівень — 12,
- Верасень — 29,
- Кастрычнік — 49,
- Лістапад — 151,
- Снежань — 145.
З 395 БПЛА за 2024 год:
- 196 вярнуліся ва Украіну і Расію;
- 189 зніклі;
- 10 збітыя/упалі ў Беларусі і Латвіі.
На дадзены момант няма падставаў меркаваць, што залёты расейскіх БЛА кшталту Shahed-136/131 у Беларусь бліжэйшым часам спыняцца.