19-я механізаваная брыгада будзе разгорнута да штатаў ваеннага часу

МО РБ
4 хв.

На русском языке: 19-я механизированная бригада будет развернута до штатов военного времени

Падраздзяленні 1-га асобнага механізаванага і 4-га асобнага танкавага батальёнаў 19-й механізаванай брыгады (амбр.) працягваюць знаходзіцца ў Ашмянскім раёне. Асабісты склад абсталяваў блокпасты і прыступіў да выканання вучэбна-баявых задач.

У рамках праверкі БГ для даўкамплектавання 19-ы амбр. (в/ч 71327) завяршыўся прызыў з запасу ваеннаабавязаных. Ваеннаабавязаныя прызываліся ваенкаматамі Віцебскай і Мінскай абласцей.

Паводле інфармацыі МА РБ, усяго з запасу было прызвана каля 5000 ваеннаабавязаных. Гэтай колькасці дастаткова, каб забяспечыць разгортванне механізаванай брыгады да штатаў ваеннага часу. Як мы і меркавалі раней, падчас праверкі БГ будзе ажыццёўлена разгортванне 19-й амбр. да штатаў ваеннага часу. Правядзенне названых мерапрыемстваў зʼяўляецца адной з ключавых мэт праверкі БГ.

Ці ўсе з 5000 тысяч прызваных рэзервістаў былі накіраваныя ў 19-ю амбр. – не ўдакладнялася. Цяпер у шэрагу падраздзяленняў УС РБ таксама праходзяць зборы з рэзервістамі.

З рэзервістамі, якія прыбылі з запасу, праводзяцца заняткі па баявой падрыхтоўцы. Заняткі праводзяць інструктары УС РБ, якія прайшлі навучанне ў Расіі.

Працягваўся прызыў транспартных сродкаў з арганізацый, а таксама зняцце ваеннай тэхнікі з захоўвання.

Пасля заканчэння прывядзення 19-ы амбр. у поўную баявую гатоўнасць з ёй будуць праведзены брыгадныя тактычныя вучэнні. Вучэнні будуць праводзіцца ў т.л. на тэрыторыі Пастаўскага р-на.

Да праверкі БГ быў таксама прыцягнуты 40-ы асобны механізаваны батальён 11-й амбр. (в/ч 20170, Слонім). 18 сакавіка батальён пачаў здзяйсненне маршу камбінаваным спосабам з пункта сталай дыслакацыі ў прызначаны раён для выканання вучэбна-баявых задач.

18 сакавіка таксама паведамлялася, што ў рамках праверкі БГ адно з артылерыйскіх падраздзяленняў Заходняга аператыўнага камандавання пачало выкананне задач па прызначэнні. Якое менавіта – не ўдакладнялася.

Раней ужо паведамлялася пра удзел у праверцы БГ падраздзяленняў 111-й артылерыйскай брыгады і 841-й групы артылерыі 11-й амбр. Нагадаем, што зараз артылерыйскія падраздзяленні Заходняга аператыўнага камандавання знаходзяцца на палявых выхадах.

Папярэдні матэрыял
На мяжы з Літвой устаноўлены блокпост з танкам і БМП
Наступны матэрыял
Міжнародны Алімпійскі Камітэт забараніў беларускім спартсменам удзельнічаць у цырымоніі адкрыцця і закрыцця Алімпіяды ў Парыжы. Кваліфікацыю прайшлі толькі 7 спартоўцаў, яны будуць у нейтральным статусе

Iншыя матэрыялы