Ціханоўская атрымала запрашэнне прэзідэнта ЗША ўзяць удзел у Саміце за дэмакратыю

Тихановская
2 хв.

Прэс-служба Святланы Ціханоўскай паведамляе, што палітык атрымала запрашэнне прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ўзяць удзел у Саміце за дэмакратыю. На Саміт запрошаныя кіраўнікі 110 дзяржаў, большасць з якіх карыстаюцца дэмакратычнай формай кіравання. На саміт не запрошаны шэраг краін, сярод якіх Расія, Кітай, Турцыя, Казахстан, Паўночная Карэя і Венесуэла.

Першы Саміт за дэмакратыю пройдзе ў анлайне. Чакаецца, што ў 2022 годзе Саміт збярэ сусветных лідараў у Злучаных Штатах і стане рэгулярнай падзеяй. Акрамя абмеркавання стану дэмакратыі, кіраўнікоў дзяржаў заахвочваюць да практычных крокаў.

Беларуская лідарка 10 снежня выступіць у рамках секцыі «Умацаванне дэмакратыі і супрацьдзеянне аўтарытарызму». Святлана Ціханоўская на прыкладзе крызіса ў Беларусі звернецца да тэмы важнасці выбараў і іншых дэмакратычных інстытутаў, як грамадствы могуць супрацьстаяць аўтарытарызму і што неабходна рабіць для супрацьдзеяння дэзынфармацыі.

 

In English: Sviatlana Tsikhanouskaya received an invitation from Joe Biden to take part in the Summit for Democracy
На русском языке: Светлана Тихановская получила приглашение от Джо Байдена принять участие в Саммите за демократию

Папярэдні матэрыял
Суд над Эдуардам Пальчысам пачнецца 6 снежня
Наступны матэрыял
Мінус 14-ы самалёт у «Белавіі»

Iншыя матэрыялы