На русском языке:
26 апреля — Чарнобыльскі шлях от Вильнюса до Нью-Йорка: собираем акции по всему миру на карте dze.chat
Ужо на наступным тыдні будзе роўна 37 год з аварыі на ЧАЭС, аварыі, якая змяніла жыцці мільёнаў і ад якой пацярпела незлічоная колькасць беларускіх сем’яў.
Ні для кога не сакрэт, што беларускі народ бадай мацней за ўсе астатнія пацярпеў ад наступстваў той трагедыі. Менавіта таму беларусы штогод выходзяць на Чарнобыльскі шлях, каб нагадаць сябе і ўсяму свету аб тым, якую небяспеку можа несці «мірны» атам.
Чарнобыльскі шлях у Вільні, 2022 / Фота: Белсат
Але сёлета гэтая дата і акцыя маюць яшчэ большую актуальнасць, якую выдатна апісвае лозунг: «НЕ ЯДЗЕРНАЙ ЗБРОI Ў БЕЛАРУСI».
Выйсці на Чарнобыльскі шлях 26 красавіка заклікае і нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская:
«Вы, напэўна, як і я, дзіцё Чарнобыля. І вы ўжо ведаеце, што зараз дыктатары збіраюцца размясціць у Беларусі расійскую ядзерную зброю. Таму я заклікаю ўсіх, хто цяпер знаходзіцца ў фізічнай бяспецы. Палітыкі, актывісты, журналісты, прадпрымальнікі, айцішнікі, студэнты і пенсіянеры, выходзьце на акцыі 26 красавіка, у дзень Чарнобыльскай трагедыі, у сваім горадзе».
На дадзены момант вядома, што акцыі 26 красавіка адбудуцца ў:
- Вільні — 18:00. Лукішская плошча.
- Варшаве — 18:00. Помнік Каперніку
- Берліне — 17:45. Mühlenstraße 70-71
- Таронта — 12:30. Ля Генконсульства РФ
- Нью-Ёрку — 12:30. Штаб-кватэра ААН
Усе акцыі на 26.04. у розных гарадах свету збіраюцца на мапе dze.chat.
Заклікаем вас далучыцца да акцыі ў вашым горадзе ці арганізаваць яе самастойна.
Інфармацыю, дзе і калі яшчэ адбудзецца Чарнобыльскі Шлях у гэтым годзе — дасылайце ў @dzechat_bot.