In English:
5 Minsk residents were arrested for hanging up Ukrainian and Belarusian national flags
На русском языке:
5-х минчан задержали за вывешивание БЧБ и украинского флагов
Стала вядома, што ў верасні 2022 г. сілавікі Лукашэнку затрымалі пяцярых мінчан за тое, што яны вывесілі на адным з мінскіх дамоў украінскі і беларускія нацыянальныя сцягі.
Затрыманыя: Дзяніс Варозаў, Вячаслаў Панцюшэнка, Вольга Церах, Уладзімір Лавор і Кацярына Зарэцкая. Спачатку іх абвінавачвалі ў «хуліганстве», але цяпер яны абвінавачваюцца па артыкулах аб «стварэнні экстрэмісцкага фармавання» (частка 1,3 артыкула 361-1) і «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (частка 2 артыкула 361-4 КК). Ім пагражае да сямі гадоў калоніі.