In English:
The 6th convoy of PMC Wagner is moving along the R43-M5 highway right now
На русском языке:
6-я колонна ЧВК «Вагнер» прямо сейчас едет по Р43-М5
Прама цяпер па трасе Р43 ад Рагачова ў напрамку Бабруйска рухаецца 3-я за дзень калона наймітаў ПВК «Вагнер».
У калоне прысутнічаюць розныя пікапы і тэнтаваныя Уралы з прычэпамі. У дадзены момант калона падʼязджае да абʼязной г. Бабруйска (траса М5) і далей, як і ўсе папярэднія, пойдзе на Асіповічы ў напрамку хустачнага лагера ПВК «Вагнер» у в. Цэль. Вядома, што гэтая калона рухаецца ў суправаджэнні ДАІ РБ. Колькасць машын як мінімум 20 адзінак.
Нагадаем, што сёння ў Беларусі таксама знаходзіцца і самалёт Прыгожына. Ці прысутнічае сам Прыгожын – невядома.
Па ўдакладненых дадзеных, 6-я, і апошняя на дадзены момант калона ПВК «Вагнер», якая прыбыла ў Беларусь, налічвае каля 100-120 машын.
Калона ўжо на трасе М5 і зараз праехала Асіповічы. Яна расцягнулася на 5-10 км, і разбіта, умоўна, на 2-я буйныя часткі. Рухаецца ў суправаджэнні ДАІ РБ.
Калі вам штосьці вядома аб перамяшчэнні калоны ПВК «Вагнер», просьба напісаць нам у бот @HajunBYbot (ці праз вашых сяброў за мяжой), ці скарыстацца формай зваротнай сувязі на сайце.