На русском языке:
Объявлен сбор на похороны лидского активиста Андрея Васоры
Фонд салідарнасці BYSOL аб’явіў збор фінансавай дапамогі на пахаванне беларускага актывіста родам з Ліды Андрэя Васоры.
У 2021 г. мужчына быў вымушаны пакінуць Беларусь, пасля таго як у яго дом уварваліся супрацоўнікі АМАПа. Андрэй з’ехаў у Польшчу, дзе адкрыў хостэл «САВА» для дапамогі людзям у цяжкіх сітуацыях, падтрымліваў ветэранаў вайны ва Украіне і дапамагаў эмігрантам.
У снежні 2024 г. мужчына атрымаў траўму і запаў у кому, лекары 25 дзён змагаліся за яго жыццё, але, на жаль, 20 студзеня 2025 г. Андрэй памёр.
Яго сям’і патрэбна дапамога для арганізацыі пахавання і аплаты выдаткаў на лячэнне.
З Беларусі на сайт можна заходзіць праз VPN, а пералічваць сродкі толькі з еўрапейскіх карт альбо праз PayPal.