На русском языке:
От 800 до 1938 рублей. Столько в среднем получают в регионах
Выданне banki24 апублікавала звесткі пра сярэдні налічаны заробак (брута) з разбіўкай па рэгіёнах Беларусі па стане на жнівень 2021 года. Самыя нізкія сярэднія заробкі атрымліваюць у Шаркаўшчынскім ды Кармянскім раёнах, самыя высокія — у Салігорску.
Адразу варта адзначыць, што паказчык «налічанага заробку» вышэй, чым заробак на рукі, бо ён паказвае суму да выліку падаходнага падатку (13%), унёску работніка ў ФСАН (1%), а таксама прафсаюзных узносаў, аліментаў, штрафаў і іншых адлічэнняў.
У асобным слупку прыведзеная прыблізная сума на рукі.
Першае месца ў краіне па ўзроўні сярэдняй зарплаты заняў Салігорскі раён, дзе сярэдняе брута складае 2254 BYN (≈ 1938 чыстымі).
Самыя нізкія сярэднія заробкі атрымліваюць у Шаркаўшчынскім ды Кармянскім раёнах 931 рубель (≈ 800 рублёў). А па сярэдняй зарплаце сярод абласцей краіны горшы паказчык у Магілёўскай вобласці — 1200 рублёў (1032 рубля пасля выліку падаткаў).
Пры гэтым трэба ўлічваць, што крыніцай служаць дадзеныя Беларускага статыстычнага камітэта, якія не заўсёды адпавядаюць рэчаіснасці. Напрыклад, з сакавіка 2020 года па сакавік 2021 года залішняя смяротнасць у краіне склала 32 тысячы чалавек — у 14 разоў больш, чым паведамляў «Белстат». Пра гэта сведчаць дадзеныя сумеснага расследавання выдання «Настоящее Время» і хакерскай групоўкі «Кіберпартызаны».