На русском языке:
Состоялась очередная ротация подразделений ВС РБ, охраняющих границу с Украиной
На падставе наяўнай у нас інфармацыі можна зрабіць выснову, што адбылася чарговая ратацыя падраздзяленняў 103 паветрана-дэсантнай брыгады (103-я пдбр.), якія выконваюць задачы па ўзмацненню аховы дзяржаўнай граніцы з Украінай. Указаную выснову можна зрабіць на падставе перамяшчэнняў воінскіх эшалонаў, якія адбываліся на працягу апошніх дзён.
Храналогія перасоўванняў:
▪️ 28 красавіка ў Навабеліцкім раёне Гомеля быў заўважаны эшалон з тэхнікай УС РБ. Эшалон рухаўся ў паўднёвым напрамку.
▪️ 3 траўня на станцыі Зяброўка (Гомельскі раён) фіксавалася фармаванне эшалона з тэхнікай УС РБ. Усяго на станцыі было заўважана больш за 20 БТР-70МБ1/80 103-й паветрана-дэсантнай брыгады. Тэхніку пачыналі грузіць на чыгуначныя платформы. Каля станцыі таксама была заўважана пажарная машына.
▪️ 4 траўня на станцыі Орша-Усходняя заўважаны эшалон з тэхнікай УС РБ. У складзе: 5 пасажырскіх вагонаў БЧ (каля 270 чалавек), больш за 20 БТР-70МБ1/80, грузавыя аўтамабілі. На тэхніцы былі апазнавальныя знакі ў выглядзе чырвонага квадрата.
▪️ 5 траўня, 11:20-11:40, Віцебск, пр. Маскоўскі. Рухалася калона ваеннай тэхнікі ў складзе: каля 20 БТР-70МБ1/80, 1 МАЗ (тэнт) і 2 бензавозы.
▪️ Раніцай 5 траўня на станцыі «Віцебск» праходзіла разгрузка эшалона з вайсковай тэхнікай. Сярод тэхнікі заўважаны грузавыя аўтамабілі МАЗ і ЗіЛ-131. Машыны былі без рэгістрацыйных нумароў.
Такім чынам, можна канстатаваць, што з 28 красавіка па 5 траўня адбылася чарговая ратацыя падраздзяленняў 103 пдбр., якія ахоўваюць мяжу з Украінай. Папярэдняя такая ратацыя прайшла ў сярэдзіне лютага 2023 года. У сярэднім падраздзяленні УС РБ знаходзяцца ў прымежных раёнах па 2-2,5 месяцы, пасля чаго адбываецца іх ратацыя. Папярэднія ратацыі УС РБ намі фіксаваліся таксама ў снежні, кастрычніку і ліпені 2022 года.
Нагадаем, што падраздзяленні УС РБ з пачатку сакавіка 2022 года забяспечваюць узмацненне аховы мяжы з Украінай.