Сённяшніх перабояў з водазабеспячэннем у Віцебску можна было пазбегнуць, але там ужо 3 гады павальна скарачаюць персанал.

4 хв.

На русском языке: Сегодняшних перебоев с водоснабжением в Витебске можно было избежать, но там уже 3 года повально сокращают персонал

Сёння вечарам МНС паведамілі, што ў выніку кароткага замыкання на ЛЭП у Віцебску адбылося кароткачасовае спыненне водазабеспячэння. Як паведамілі ў Віцебскаблводаканале, адбыўся часовы прыпынак помпавага абсталявання на водазаборы №4.

Па нашых звестках, гэта найбуйнейшы водазабор Віцебска. У той жа час, аварыі там суцэль магло не адбыцца, калі б тамака вось ужо некалькі гадоў не ішлі скарачэнні персанала.

Раней на водазаборы былі дзяжурныя, якія працавалі ў прамым сэнсе кругласутачна, а зараз па вечарах дзяжураць максімум два чалавекі і яны проста не ў стане аператыўна ліквідаваць непаладкі.

«На 4-м водазаборы скарацілі амаль увесь персанал. Кругласутачных дзяжурных ужо няма, брыгадзе туды дабірацца мінімум 20 хвілін.

Гэта значыць нават абясточыць водазабор няма каму. Кіраўніцтва тамака ўсіх скарачае пры першай магчымасці. За тры гады з 1200 супрацоўнікаў засталося менш за 700. І гэта не кажучы пра тое, што на гарадскі водаканал павесілі Віцебскі, Гарадоцкі і Лёзненскі раёны. І так, аварыі там ужо былі, але пра іх проста не пісалі».

Папярэдні матэрыял
У Віцебску здарылася аварыя на падстанцыі: жыхары ў раёне Лучосы засталіся без вады і святла
Наступны матэрыял
Ваенныя злачынцы чытаюць лекцыі ў ВНУ Беларусі: студэнтам у Мінску прапанавалі "раўняцца" на ўдзельнікаў вайны супраць Украіны

Iншыя матэрыялы