На русском языке:
Открыт сбор средств на помощь семье Андрея Зельцера
Фонд салідарнасці BYSOL запусціў збор сродкаў на дапамогу сям’і загінулага Андрэя Зэльцэра, у якога застаўся 10-гадовы сын і жонка. Сям’і цяпер спатрэбяцца сродкі на аплату юрыдычных паслуг і на арганізацыю пахавання.
Нагадаем, 28 верасня ў мінскай кватэры па вуліцы Якубоўскага, 29, былі забітыя два чалавекі: супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк з пазыўным «Нірвана» і Андрэй Зэльцэр. Абставіны здарэння да гэтага часу выклікаюць шмат пытанняў. У распаўсюджаным тэлеканалам АНТ відэа бачна, што Андрэй Зэльцэр стаіць са стрэльбай ў сваёй кватэры, пакуль у памяшканне спрабуюць патрапіць невядомыя, якія прадстаўляюцца міліцыяй.
Паўдзельнічаць у зборы можна тут >>>
Калі вы ў Беларусі, то адкрывайце спасылку праз VPN.