In English:
Review of the main events of the Belarusian propaganda about the war in Ukraine for March 25 by Hajun Project
На русском языке:
Обзор основных событий беларусской пропаганды о войне в Украине за 25 марта от Гаюна
Праект Гаюн апублікаваў агляд аб дзейнасці беларускай прапаганды на тэму вайны з Украінай за 25 сакавіка.
У пятніцу паступала невялікая колькасць паведамленняў з афіцыйных каналаў Міністэрства абароны
1. Міністэрства абароны працягвае публікаваць відэа пад хэштэгам #армія_тваёй_краіны, у якіх распавядаецца пра будні Узброеных Сіл. У чарговым відэа дэманстравалася праца падраздзяленняў чыгуначных войскаў. Такім чынам, Міністэрства абароны спрабуе фармаваць станоўчы імідж Узброеных Сіл.
2. Працяг атрымала гісторыя з незвычайным заахвочваннем вайскоўцаў 103-й паветрана-дэсантнай брыгады, якія праславіліся пры ахове дзяржаўнай мяжы (футболкамі з цытатамі А. Лукашэнка). Так, былі апублікаваныя фатаграфіі салдат у «мерчы». Характэрна, што фатаграфіі былі зроблены на фоне партрэта аўтара цытат.
Агляд падрыхтаваны маніторынгавай камандай Праекта Гаюн