На русском языке:
Airbus, проданный иранской авиакомпании, вернулся в Минск из-за технических неполадок?
Сёння а 19:39 з “Нацыянальнага аэрапорта “Мінск” вылецеў адзін з трох Airbus A330-200, якія апошнія паўгода знаходзіліся на захоўванні ў Мінску.
Па нашых дадзеных, гэты самалёт быў прададзены іранскай авіякампаніі — Toos Airlines, і сёння павінна была адбыцца яго адпраўка новым уладальнікам у Іран. Борт вылецеў з Мінска рэйсам IRT2801, IRT — гэта і ёсць ICAO-код іранскай а/к Toos Airlines. У іх у парку зараз няма ніводнага самалёта, і верагодна рэальным карыстачом стане хтосьці з флагманаў (напрыклад, Mahan Air, як гэта ўжо бывала раней).
Аднак практычна адразу пасля ўзлёту з самалётам узніклі тэхнічныя няспраўнасці. Па дадзеных Flightradar24 борт знізіўся да 3000 метраў, і над Оршай экіпаж прыняў рашэнне вярнуцца ў Мінск, дзе прызямліўся ў 20.30.