На русском языке:
Алексей Венедиктов готовится к интервью со Светланой Тихановской на «Эхе Москвы»
Учора ўвечары галоўны рэдактар «Рэха Масквы» Аляксей Венядыктаў прапанаваў «падкінуць пытанні» Святлане Ціханоўскай, падкрэсліўшы, што інтэрв’ю будзе ў першую чаргу для расійскай аўдыторыі. Гэтая інфармацыя з’явілася ў ягоным Facebook.
Да гэтага часу з буйных расійскіх медыя інтэрв’ю ў Святланы Ціханоўскай узяў толькі тэлеканал «Дождж», які мае ў Расіі статус замежнага агента. З дапамогай закона аб замежных агентах расійскія ўлады змагаюцца з непажаданымі СМІ і НКА.
Чуткі аб тым, што Аляксей Венядыктаў збіраецца браць інтэрв’ю ў лідара беларускай апазіцыі Святланы Ціханоўскай з’явіліся раней дакладнай інфармацыі. Напрыклад, учора медыя-эксперт iSANS Серж Харытонаў звязаў хамства беларускіх тэлевядоўцаў у адрас расейскіх калегаў і прэзідэнта з рэакцыяй беларускіх уладаў на «сігналы» з Крамля, адзін з якіх — інтэрв’ю са Святланай Ціханоўскай на «Рэху Масквы».
«Пакуль, вядома, рана казаць аб змене курсу ў Крамлі, але хунце пасылаюць зразумелы сігнал напярэдадні сустрэчы Лу і Пу 4 лістапада», — лічыць Серж Харытонаў.
Аднак не ўсе палітычныя аналітыкі з ім згодныя. Пра тое, што здарылася на беларускім тэлебачанні ў гэтыя выходныя і чым гэта можа скончыцца — чытайце ў нашым матэрыяле: