Амерыканская карпарацыя Cummins спыніла супрацоўніцтва з БелАЗам

хв.

Прафесійны саюз беларусаў Вялікабрытаніі (PUBB) паведамляе, што амерыканская карпарацыя Cummins, адзін з асноўных пастаўшчыкоў рухавікоў для БелАЗа, пацвердзіла, што цалкам спыніла супрацоўніцтва з БелАЗам.

«Мы не адпраўляем ніякай прадукцыі БелАЗу або яго дылерам», — напісала карпарацыя ў лісце.

БелАЗ быў уключаны ў чацвёрты пакет санкцый ЕС у чэрвені гэтага года. Акрамя яго, у санкцыйным спісе апынуліся 78 фізічных асоб і 7 прадпрыемстваў, у тым ліку «Мінскі аўтамабільны завод» (МАЗ).

Санкцыі ўжо паспелі паўплываць на кампанію БелАЗ. У ліпені супрацоўніцтва з ім спынілі Becker Group, Liebherr, Danfoss і Yokohama.

Фота: wikipedia.org

Папярэдні матэрыял
Ігар Лосік звярнуўся да Папы Рымскага з просьбай заступіцца за беларусаў
Наступны матэрыял
Гаага вынесла рашэнне: Беларусь павінна выплаціць $22,5 млн расійскаму інвестару

Iншыя матэрыялы