На русском языке:
Оперативная сводка от Гаюна за 15 апреля о военной активности на территории Беларуси
Беларускi Гаюн апублікаваў аператыўную зводку аб ваеннай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі на 07:00 16 красавіка.
Працягваецца перамяшчэнне калон УС РФ па тэрыторыі Беларусі (1, 2, 3). Калоны пераважна складаюцца з грузавікоў Урал і КАМАЗ, а таксама бензазапраўшчыкаў. Адзначым, што для перавозкі тэхнікі УС РФ выкарыстоўваюцца тралы на беларускіх нумарах.
Можна вылучыць наступныя маршруты руху калон: Хойнікі-Брагін-Мазыр, Мазыр-Калінкавічы, Калінкавічы-Бабруйск, Мазыр-Нароўля, Гомель-Рэчыца-Калінкавічы, Жлобін-Гомель. Адзначаецца паступовае скарачэнне інтэнсіўнасці перамяшчэння калон.
Адзначалася лётная актыўнасць на ваенных аэрадромах Беларусі. Так, у Баранавічах зафіксавана 7 вылетаў (навучальныя ВПС РБ), у Лідзе — 1 вылет. У Мачулішчах садзіліся транспартныя Ан-12 (RF-47879) і Іл-76 (RF-76641; паляцеў на аэрадром Чкалоўскі), ляцелі пасажырскі Ту-154 (RA-85360) і 2 верталёты ВПС РБ (на палігон Брэсцкі).
Быў апублікаваны радыёперахоп ВКС РФ, якія 25-27 лютага 2022 года кругласутачна наносілі ўдары па мэтам каля Кіева, Жытоміра і Белай Царквы. Вылеты здзяйсняліся з ваенных аэрадромаў Беларусі.
Фіксавалася актыўнасць УС РФ на чыгунцы.
Перамяшчэнні: Гомель-Добруш (далей ідзе ў РФ), Калінкавічы-Васілевічы (Рэчыцкі раён), Ельск-Мазыр, Гомель-РФ.
Пагрузка выраблялася на чыгуначнай станцыі Ельск (тут і тут).
Загружаныя эшалоны, а таксама склады з пустымі платформамі адзначаліся на чыгуначных станцыях Козенкі (Мазырскі раён), Хойнікі, Гомель-Няцотны і Рэчыца.
Паступае інфармацыя аб шэрагу часовых баз УС РФ на тэрыторыі Беларусі: каля пасёлка Прыбор (Гомельскі раён), каля вёскі Чырвоны Бераг (Жлобінскі раён), а таксама ў Мазыры.
Адзначаліся нязначныя перамяшчэнні ваеннай тэхнікі УС РБ. Так, каля горада Мікашэвічы (Лунінецкі раён) была заўважана РЛС на шасі аўтамабіля КрАЗ. Таксама па маршруце Лепель-Полацак была замена невялікая калона ваеннай тэхнікі.
На палігоне пад Брэстам праходзілі вучэнні з адпрацоўкай пытанняў дэсантавання з транспартнага самалёта Іл-76. Верагодней за ўсё, у вучэннях брала ўдзел 38 дэсантна-штурмавая брыгада УС РБ.
Калі вам вядомая дадатковая інфармацыя аб перамяшчэнні ваеннай тэхнікі на тэрыторыі Беларусі, звяжыцеся з намі ў @HajunBYbot або праз форму для зваротнай сувязі ніжэй