Аператыўная зводка ад Гаюна за 18 сакавіка аб ваеннай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі

motolko.help
6 хв.

Праект Гаюн апублікаваў аператыўную зводку аб ваеннай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі на 07:00 19 сакавіка.

Працягваецца перамяшчэнне калон ваеннай тэхнікі ВС РФ з апазнавальным знакам «V» па тэрыторыі Беларусі (тут, тут, тут і тут). У асноўным гэта грузавікі «Урал» і «КамАЗ» (перавозяць як матэрыяльныя рэсурсы, так і асабісты склад), а таксама бензазапраўшчыкі.

Адзначаецца перброска ваеннай тэхнікі па чыгунцы. Так, на чыгуначнай станцыі Муляраўка (Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць) была заўважана разгрузка эшалона з ваеннай тэхнікай, у тым ліку танкаў, БТР і САУ. Таксама вядома, што ў горадзе Петрыкаў праз р. Прыпяць наводзіцца пантонна-маставая пераправа, праз якую можна будзе патрапіць у Лельчыцкі раён, які мяжуе з Украінай.

Найбольшая лётная актыўнасць самалётаў была зафіксавана на ваенных аэрадромах у Баранавічах (тут, тут і тут). Таксама фіксаваўся вылет верталётаў з аэрадрома ў в. Вялікі Бокаў (Мазырскі раён — тут). Пры гэтым з ваеннага аэрадрома ў Лідзе (Гродзенская вобласць) з учарашняга вечара практычна спыніўся вылет самалётаў. Верагодней за ўсё, частка самалётаў была перабазваная на аэрадромы каля мяжы з Украінай.

Зафіксаваны прылёт на ваенны аэрадром у Мачулішчах транспартнага самалёта Ан-124 ВКС РФ. Па наяўнай інфармацыі, самалёт даставіў 3 пускавыя ўстаноўкі ТРК «Кропка-У». Звяртаем увагу, што дадзеныя машыны былі зняты з працяглага захоўвання. Аб гэтым сведчыць адзнакі на шынах I, II, III, IV, якія выкарыстоўваюцца для пракручвання колаў з мэтай памяншэння зносу гумы. Пазней калону з ТРК «Кропка-У» заўважылі ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці.

Працягваецца нанясенне ўдараў па тэрыторыі Украіны аператыўна-тактычнымі ракетнымі комплексамі. Так, было зафіксавана не менш за 7 пускаў ракет з тэрыторыі Мазырскага раёна, 3 – з Калінкавіцкага і 7 – з Хойніцкага. Пацвердзілася інфармацыя аб агнявой пазіцыі падраздзяленняў ракетных войскаў, якая знаходзіцца паміж вёскамі Падлукі і Лукі (Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць).

На спадарожнікавых здымках кампаніі ImageSat International недалёка ад горада Хойнікі (Гомельская вобласць) была заўважана новая база ВС РФ з сама меней 13 намётамі і 13 верталётамі.

Перамяшчэнні падраздзяленняў УС РБ былі нязначнымі.

Калі вы валодаеце дадатковай інфармацыяй аб перамяшчэнні ваеннай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі, звяжыцеся з намі ў @HajunBYbot або праз форму для зваротнай сувязі ніжэй.

Гэтае поле абавязкова для запаўнення

In English: Situation report on military activity on the territory of Belarus for March 18 by Hajun
На русском языке: Оперативная сводка от Гаюна за 18 марта о военной активности на территории Беларуси

Папярэдні матэрыял
Латвія працягне выдаваць візы беларусам і аказваць іншую дапамогу
Наступны матэрыял
З Украіны выехалі ўсе супрацоўнікі беларускай амбасады

Iншыя матэрыялы