На русском языке:
Авиационная активность ВКС РФ за месяц снизилась в 2 раза, но число авиации ВКС РФ в Беларуси выросло
За красавік у Беларусь прыляцела ў 2 разы менш самалётаў ПКС РФ, чым у сакавіку. Усяго за месяц было зафіксавана 5 прылётаў бартоў ПКС РФ (у сакавіку было 10).
Па нашых дадзеных, у красавіку расейскія самалёты прыляталі ў Беларусь у аэрапорты і на аэрадромы:
- «Мачулішчы» – Ту-134АК;
- «Баранавічы» – Ан-12 і Ан-124;
- Аэрапорт «Гомель» – Ан-12 і Ан-26.
Адзначым, што прылёты не ўсіх пералічаных самалётаў былі звязаныя з вайсковымі мэтамі. Напрыклад, Ан-124, які прыляцеў на аэрадром «Баранавічы» з Бангладэш, мог даставіць знішчальнік для рамонту (мадэрнізацыі) на 558-м авіярамонтным заводзе.
У той жа час колькасць авіяцыйнай групоўкі ПКС РФ за месяц вырасла. Бо 23 красавіка ў Баранавічы з РФ прыляцеў знішчальнік Су-30СМ ПКС РФ.
Такім чынам, на 1 траўня ў Беларусі ўвесь час знаходзяцца наступныя самалёты ПКС РФ:
- «Ліда» – 1 штурмавік Су-25;
- «Баранавічы» – 2 Су-24М/МР і мін. 2 Су-30СМ.
Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за красавік можна азнаёміцца тут (на англійскай).