На русском языке:
Австралия ввела санкции против военных режима Лукашенко
Пад санкцыі Аўстраліі патрапілі 35 прадпрыемстваў абароннага, тэхналагічнага і энергетычнага сектараў РФ, а таксама 10 фізічных асоб, у тым ліку высокапастаўленых ваенных рэжыму ў РБ і расійскіх міністраў і высокапастаўленых чыноўнікаў.
«Аўстралія зноў заклікае Расію неадкладна сысці з тэрыторыі Украіны, а Беларусь спыніць падтрымліваць бессэнсоўную вайну Расіі», – сказаў памочнік кіраўніка МЗС Аўстраліі Цім Уотс.
Пад санкцыі Аўстраліі патрапілі:
- Вадзім Шадура, першы нам. камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання;
- Аляксандр Лазіцкі, камандзір аэрадрома «Лунінец» (в/ч 65408);
- Аляксандр Крывец, камандзір 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы (аэрадром «Ліда»);
- Юрый Пыжык, былы камандзір 61-й знішчальнай авіябазы (аэрадром «Баранавічы»).