Актывізацыя супрацоўніцтва ПВК «Вагнер» з УС РБ: чым найміты займаліся ў студзені?

3 хв.

На русском языке: Активизация сотрудничества ЧВК «Вагнер» с ВС РБ: чем наёмники занимались в январе?

На сённяшні дзень мы можам канстатаваць, што значэнне ПВК «Вагнер» як дэстабілізуючага фактара ў Беларусі практычна сышло на нішто. Колькасць вагнераўцаў у Беларусі на 1 лютага мы ацэньваем у некалькі соцень чалавек.

Вагнераўцы, як і раней, праводзяць сістэматычныя трэніроўкі з вайскоўцамі УВ, у той жа час маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» бачыць пэўную актывізацыю супрацоўніцтва ПВК «Вагнер» і УС РБ.

Актывізацыя супрацоўніцтва ПВК «Вагнер» з УС РБ: чым найміты займаліся ў студзені?

На працягу студзеня вагнераўцы праводзілі навучанне ў:

  • Мінску. У навучальным цэнтры УВ МУС РБ «Валоўшчына» пад кіраўніцтвам наймітаў ПВК «Вагнер» стартаваў ужо 6-ы набор курса падрыхтоўкі ваеннаслужачых падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння.
  • Аколіца. У в/ч 3310 у раёне в. Аколіца наенікі праводзілі заняткі па тактыка-спецыяльнай падрыхтоўцы атрада спецыяльнага прызначэння «Тарнада».
  • Баранавічы. На палігоне «Абуз-Лясноўскі» найміты ПВК «Вагнер» праводзілі навучанне 202-га амб. 6-ы амбр.

Пачатак навучання батальёна 6-ы амбр. наймітамі «Вагнер» можа сведчыць аб змене парадыгмы, пры якой найміты навучалі пераважна вайскоўцаў УВ. У сувязі з гэтым, у бліжэйшы час можна чакаць правядзення сумесных трэніровак наймітаў і з іншымі механізаванымі падраздзяленнямі УС РБ.

Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за студзень можна азнаёміцца тут (на англійскай).

Агляды па тэмах:

Ваенная актыўнасць у Беларусі ў студзені 2024 года. Коратка

У студзені ўпершыню з пачатку вайны ў Беларусь не прыляцеў ніводны борт ПКС РФ

Колькасць УС РФ у Беларусі не мяняецца

Якую тэхніку УС РБ атрымалі ў студзені?

Папярэдні матэрыял
Якую тэхніку УС РБ атрымалі ў студзені?
Наступны матэрыял
Святлана Ціханоўская – пра смерць Навальнага: «Аляксея, як і многіх беларускіх палітвязняў, неаднаразова адпраўлялі ў ШІЗА. Няма сумневаў у тым, што яго мэтанакіравана забіў пуцінскі рэжым»

Iншыя матэрыялы