Балгарыя спрабавала таемна паставіць ва Украіну дэфектныя боепрыпасы 80-х гадоў, якія былі набыты ў Беларусі

eer.ru
5 хв.

In English: Bulgaria tried to secretly supply defective ammunition produced in the 1980s and purchased in Belarus to Ukraine
На русском языке: Болгария пыталась тайно поставить в Украину дефектные боеприпасы 80-х годов, которые были приобретены в Беларуси

Журналісты расследацыйных цэнтраў «Бівалʼ» (Балгарыя) і Fundacja Reporterów (Польшча) выявілі доказы паставак ва Украіну дэфектных боепрыпасаў, якія Балгарыя закупляла ў Беларусі ў 2015-2020 гг.

Высветлілася, што ў пачатку траўня балгарская кампанія Alguns павінна была паставіць ва Украіну розныя боепрыпасы вырабленыя яшчэ ў 1980-х гадах:
— 122-міліметровыя снарады для РСЗА БМ-21 «Град»,
— 122-міліметровыя снарады для гаўбіцы Д-30 «Гваздзік»,
— 152-міліметровыя снарады для гаўбіцы Д-20 «Акацыя»,
— 130-міліметровыя артылерыйскія снарады.

Пастаўкі павінны былі быць арганізаваны праз румынскую дзяржкарпарацыю CN RomArm S.A, а агульная сума ацэньваецца ў $200 мільёнаў. Аднак украінскі і румынскі бок засталіся незадаволеныя станам ракет, многія з якіх былі дэфармаванымі або іржавымі.

Балгарыя спрабавала таемна паставіць ва Украіну дэфектныя боепрыпасы 80-х гадоў, якія былі набыты ў Беларусі

Балгарыя спрабавала таемна паставіць ва Украіну дэфектныя боепрыпасы 80-х гадоў, якія былі набыты ў Беларусі

Пры гэтым важна адзначыць, што ў Балгарыі з мая 2022 года дзейнічае забарона на пастаўкі зброі Украіне. Па дадзеных расследавальнікаў, якія маюць дачыненне да адной з здзелак члены ўрада Балгарыі маглі атрымаць «адкаты» ад 5 да 15 мільёнаў долараў.

▪️ Адкуль гэтыя снарады ў Балгарыі?

Па звестках расследавальнікаў, боепрыпасы, якія хацелі экспартаваць ва Украіну, былі закуплены кампаніяй Algunos яшчэ ў 2015 годзе ў Беларусі. Для рээкспарту ім таксама быў неабходны дакумент аб згодзе на пастаўку ад Мінска.

Так у распараджэнні журналістаў аказаўся ліст ад беларускага прадпрыемства «Белзнешпрамсэрвіс» датаваны яшчэ 2017-м годам, у якім сказана, што прадпрыемства нібыта не супраць рээкспарту боепрыпасаў у трэція краіны. Аднак крыніцы кажуць, што гэты дакумент – падробка.

Балгарыя спрабавала таемна паставіць ва Украіну дэфектныя боепрыпасы 80-х гадоў, якія былі набыты ў Беларусі

Ліст з «Белзнешпрамсэрвісу» (магчыма, падробка)

Больш падрабязна азнаёміцца з расследаваннем можна тут.

Папярэдні матэрыял
20 літраў сродкі для мыцця ўнітазаў? Што трэба прынесці бацькам дзетак з гомельских дзіцячых садкоў да 1 верасня
Наступны матэрыял
На Лунінецкім аэрадроме пашыраюць тэрыторыю, але справа гэта небяспечная - там павышаны ўзровень радыеактыўнага забруджвання

Iншыя матэрыялы