На русском языке:
БГУИР подписал сотрудничество с экс-главой ГУБОПиКа, который стрелял в подростка в прошлом году
Мінадукацыі паведаміў, што рэктар БДУІР Вадзім Богуш і кіраўнік Дэпартамента забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці (ДЗАВД) МУС Андрэй Паршын падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве.
Паведамляецца, што яны дамовіліся аб сумеснай рабоце ў навукова-тэхнічнай сферы і падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў.
Нагадаем, што летась «Наша Ніва» паведамляла, што ў ЖК «Каскад» была бойка, дзе стрэлам у нагу быў паранены падлетак. Канал «Каскад live» тады пісаў, што страляў экс-кіраўнік ГУБАЗіКА Андрэй Паршын, які на той момант ужо ўзначаліў ДЗАВД.
Эксперт iSANS Belarus, які займаецца маніторынгам сістэмы адукацыі, лічыць, што гэтае супрацоўніцтва пацягне за сабой узмацненне ўдзелу сілавікоў у сістэме адукацыі, і яшчэ большую яе мілітарызацыю.
«БДУІР могуць абавязаць рыхтаваць кадры для аднаго з самых закрытых ведамстваў у сістэме МУС. Звяртае на сябе ўвагу і тое, што ніякіх падрабязнасцяў дакумента, прынамсі пакуль, не прыводзіцца нават на сайце БДУІР», – сказаў эксперт.
Таксама эксперт не выключае, што дакумент можа прадугледжваць і абавязацельства БДУІР распрацоўваць рознае праграмнае забяспячэнне для дзейнасці ДЗАВД.