На русском языке:
Беглый польский солдат Эмиль Чечко найден повешенным в Минске
17 сакавіка ў Мінску знойдзены павешаным па месцы жыхарства салдат Эміль Чэчка, які ўцёк з Польшчы. Пра гэта паведамляе Следчы Камітэт РБ. Цяпер па справе праводзіцца праверка.
СК разглядае магчымыя варыянты, у тым ліку гвалтоўны характар смерці.
Нагадаем, што Эміль Чэчка восенню збег з Польшчы на тэрыторыю Беларусі і даў шэраг інтэрв’ю, дзе расказваў пра тое, што польскія памежнікі расстрэльвалі мігрантаў, якія спрабавалі незаконна патрапіць на тэрыторыю Польшчы і валанцёраў, якія дапамагалі бежанцам гуманітарна. Таксама ён сцвярджаў, што сам здзейсніў шэраг падобных забойстваў, але польскае МУС гэта абвергла.