Беларус Макар Малахоўскі затрыманы ў Польшчы па запыце беларускай пракуратуры

хв.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Беларускага дома ў Варшаве Алесь Зарэмбюк. Паводле яго інфармацыі, Малахоўскі знаходзіўся ў Польшчы з лістапада 2020 года па гуманітарнай візе і ўчора быў затрыманы ў кватэры ў горадзе Пясечна. Пазней высветлілася, што беларус патрапіў у спісы Інтэрпола.

«Такія дзеянні супраць рэпрэсаваных беларусаў непрымальныя», — напісаў Зарэмбюк.

Беларус Макар Малахоўскі затрыманы ў Польшчы па запыце беларускай пракуратуры

«Наша Нiва» павеламляе, што на Малахоўскага ў Беларусі заведзена крымінальная справа за нібыта наезд на супрацоўніка ДПС 13 жніўня 2020 года. У дзень затрымання да Макара Малахоўскага ў аддзяленне паліцыі дапусцілі адваката.

«Цэнтр беларускай салідарнасці» звярнуўся па дапамогу амбудсмена па правах чалавека з мэтай арганізацыі прававой інтэрвенцыі.

Міністр унутраных спраў Польшчы Марыюш Каміньскі ў сваім Twitter напісаў, што беларускія ўлады выкарысталі Інтэрпол у барацьбе з палітычным апанентам.

Беларус Макар Малахоўскі затрыманы ў Польшчы па запыце беларускай пракуратуры

«Ужо ў ліпені я звярнуўся да ўладаў Інтэрпол, паказваючы на неабходнасць змен у гэтых адносінах», — дадаў Каміньскі.

Улады Беларусі не ўпершыню звяртаюцца да суседніх дзяржаў з патрабаваннем выдаць апанентаў рэжыму. Так, у ліпені Расія выдала беларускім уладам байца Аляксея Кудзіна, нягледзячы на забарону экстрадыцыі, які наклаў Еўрапейскі суд па правах чалавека.

Папярэдні матэрыял
У працы інтэрнэт-банкінгаў БПС-Сбербанк і Беларусбанк адбыўся збой
Наступны матэрыял
У Беларусі заблакаваны «Беларускі партызан» і яшчэ два навінавыя рэсурсы

Iншыя матэрыялы