На русском языке:
Беларусь лишили статуса наблюдателя в Энергетической хартии
Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінэнерга Украіны. Краіны-сябры Энергетычнай хартыі пазбавілі Беларусь і РФ статусу назіральнікаў у супольнасці, а таксама прыпынілі часовае ўжыванне Дамовы да Энергетычнай хартыі ў дачыненні да Беларусі.
Гэтыя рашэнні прынялі на спецыяльнай сесіі, якая прайшла 24 чэрвеня ў Бруселі. Энергетычная хартыя замацоўвае прынцыпы супрацоўніцтва ў сферы абароны замежных інвестыцый, устанаўлівае транзітныя правілы адносна энергасістэм і механізмаў вырашэння спрэчак паміж інвестарамі і дзяржавамі.
Беларусь і РФ падпісалі Дамову аб Энергетычнай хартыі, аднак так і не ратыфікавалі яе. У той жа час Беларусь прымяняла Дагавор часова.